ГРОДНА
Пятніца,
20 верасня 2024 года |
На скрыжаванні
Пахвалёны Езус Хрыстус!
Вітаю ўсіх чытачоў газеты “Слова жыцця”! Сённяшні нумар - крыху асаблівы. Менавіта на старонках гэтага выпуску газеты пачынае дзейнічаць новая рубрыка для моладзі “НА СКРЫЖАВАННІ”, якую з дазволу галоўнага рэдактара ксяндза Паўла Салабуды буду весці я, студэнтка Інстытута журналістыкі БДУ Ангеліна Пакачайла.
Спадзяюся, Бог даў мне гэты шанец для спаўнення Сваёй волі.

Чаму менавіта “НА СКРЫЖАВАННІ”? Па-першае, моладзь заўсёды знаходзіцца перад выбарам. І каб не памыліцца, заўсёды трэба прыпыніцца і паразважаць. Па-другое, рубрыка будзе выглядаць як прыкладнае планаванне. Што зрабіць, пачытаць, паслухаць… Яна прапаноўвае варыянты, якія будуць дапамагаць развівацца ў духоўным плане. А па-трэцяе, скрыжаванне яшчэ нагадвае крыж, знак хрысціянскай веры.
Мая задача - прыцягнуць увагу маладога пакалення да надзённых пытанняў, заахвоціць яго задумацца над друкаванымі радкамі і паразважаць.
Рубрыка буде выходзіць перыядычна 1 раз у месяц (першы тыдзень месяца). †

ПРАДМЕТ РАЗВАЖАННЯЎ МЕСЯЦА: каханне.
Што ж гэта такое?.. А што яно азначае для цябе?.. Навошта кахаць?.. А ці можна існаваць без кахання?.. Чаму?.. Адказы пашукай ў сваім сэрцы на гэтыя хвалюючыя пытанні.
МЭТА МЕСЯЦА: навучыцца шчырай малітве.
Зыходзячы з галоўнай запаведзі, зрабі падарунак Богу. Няхай Ён убачыць на тваім твары ўсмешку, калі ты будзеш дзякаваць яму за мінулы дзень. І калі прачнешся - даручы сябе Богу, абяцаючы сёння споўніць яго волю. А калі пачнеш маліцца сваімі словамі ад чыстага сэрца, то пачуеш унутранны голас. Ведай: з табою размаўляе Бог…
СПРАВА МЕСЯЦА: падзяліцца сваёй любоўю.
Тых, каму яе не хапае, даволі многа. Гэта і бабуля, якую ты, прызнайся, даўно наведваў. А яна будзе так рада цябе ўбачыць! Гэта і кацянё, якое не мае прытулку. Думаю, у цябе знойдзецца, чым яго пакарміць. І жабрак, які просіць грошай каля крамы. Можа, ён і прап’е грошы! Тады дай яму адзенне, кавалак хлеба або проста паразмаўляй з ім. Можа, яму, самотнаму, і гэтага будзе дастаткова…
Паразмаўляць з жабраком і навучыцца ўсміхацца!
ВЫКАЗВАННЕ З БІБЛІІ: “Любі Бога ўсім сваім сэрцам, усім сваім розумам, усёй сваёй душою, а бліжняга свайго – як самога сябе”.
Вядома, люты – месяц кахання. Людзі святкуюць Дзень святога Валянціна (біскупа, які патаемна даваў шлюб маладым). І пытанне кахання заўсёды актуальнае. Паспрабуй вакарыстоўваць галоўную Божую запаведзь, прыпамінаючы яе сабе кожную раніцу. Той, хто цябе пакрыўдзіў, атрымае прабачэнне. А Бог узрадуецца ад таго, што ты распавядаеш аб сваёй веры людзям, якія страцілі надзею на тое, што Бог побач…
СПРАВА МЕСЯЦА: падзяліцца сваёй любоўю.
Тых, каму яе не хапае, даволі многа. Гэта і бабуля, якую ты, прызнайся, даўно наведваў. А яна будзе так рада цябе ўбачыць! Гэта і кацянё, якое не мае прытулку. Думаю, у цябе знойдзецца, чым яго пакарміць. І жабрак, які просіць грошай каля крамы. Можа, ён і прап’е грошы! Тады дай яму адзенне, кавалак хлеба або проста паразмаўляй з ім. Можа, яму, самотнаму, і гэтага будзе дастаткова…
ПЕСНЯ МЕСЯЦА:
“Я больше не увижу свет” (рэп), Карим.
На здзіўленне, і ў сучасным свеце музыкі можна адшукаць песні, якія кранаюць і маюць сэнс. Будзем шукаць іх разам! Сёння я прапаноўваю паслухаць кампазіцыю пра дзяўчыну-школьніцу, якая трапіла ў аўтакатастрофу разам са сваім хлопцам. Урачы паставілі дыягназ: слепата. Хлопец аддаў ёй свае вочы. Некалькі радкоў з песні: «Она видит снова. Но где же он? Бесследно как-то вдруг исчез. Она не знает, кто согласился на операцию. Он попросил не говорить об этом никому…».
АСОБА МЕСЯЦА:
У гэтым месцы рубрыка “НА СКРЫЖАВАННІ” будзе знаёміць цябе з людзьмі каталіцкага веравызнання, якія заслугоўваюць увагі. Сёння гэта загінуўшы святар Юрый Кашыра. Пасля нараджэння ён быў ахрышчаны ў праваслаўнай царкве. Пасля, калі яму споўнілася 18 год, перайшоў у каталіцтва. Быў святаром у в.Росіца. 18 лютага 1943 года быў спалены разам з жыхарамі сваёй вескі фашыстамі, якія праводзілі карную аперацыю. Да апошняга ён рыхтаваў людзей да смерці, спаўняючы свой святы абавязак. У 1999 годзе Ян Павел ІІ аднёс яго да ліку блажэнных.
Спадзяюся, што ўсё прачытанае Табой зараз, наблізіць цябе да Бога…
ФІЛЬМ МЕСЯЦА: “Галоўная роля” (2009г., 51хв.), Віталь Любецкі.
«Лепшы аўтарскі дакументальны фільм 2009 года», АРТДОКФЕСТ, Масква.
Маладая дзяўчына Ксенія становіцца залежнай ад наркотыкаў. А пазней даведваецца, што хворая на ВІЧ. Пасля чаго знікае сэнс жыцця...
Затым яна трапляе ў манастыр каля Францыі. Але “зрываецца”, калі бачыць ў садзе чырвоныя макі. Тады яна амаль не памерла. Але адмалілі: Бог даў ёй шанец.
У фільме заварожваюць кадры, калі дзяўчына прыходзіць на споведзь. І які ж міласэрны Бог! Яна выходзіць замуж, нараджае дваіх дзяцей. У першага, хлопчыка, дыягназ на ВІЧ аказаўся… адмоўным! У дзяўчынкі – станоўчы. Пасля паўторнага аналізу, якога чакалі амаль два гады, маліліся, высветлілася, што дзяўчынка… абсалютна здаровая! Апошні кадр кінафільму прымушае ўсплакнуць і задумацца, як усё ж такі Бог любіць нас.
Засмучае толькі тое, што дзяўчына больш не зможа мець дзяцей. Урачы зрабілі ёй стэрылізацыю. “У мяне магло быць іх дзесяць… Я ведаю…” - сказала Ксенія і адвярнула галаву ад камеры. Заплакала. Фільм заснаваны на рэальных падзеях. Галоўная актрыса – гераіня свайго ж жыццёвага “кіно”.
< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
Адзначаем
імяніны: | |
Да канца года засталося дзён: 103 |
Чакаем Вашай падтрымкі
Дарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.