ГРОДНА
Субота,
30 верасня 2023 года |
Напрасткі да Бога, або Евангелле

Увесь час паўтараецца, што тыя ўяўныя “каштоўнасці”, з-за якіх наш свет няўхільна імкнецца да заняпаду, не даюць сапраўднага задавальнення жыццём. А жывучы на зямлі паводле Хрыстовага Евангелля, мы можам навучыцца іншаму, больш глыбокаму вымярэнню, чым зямное. Для нас найважнейшыя Хрыстовыя вартасці, Евангелле становяцца ў нашым жыцці далікатным спосабам закліку чалавека веры да ўдзелу ў шчасці. Пакліканне хрысціяніна – гэта шлях заахвочванняў, а не пагрозаў, шлях да радасці, а не смутку. А Евангелле з’яўляецца найкарацейшым шляхам да Бога. Калі чалавек жыве Евангеллем, то хутка пачынае адчуваць рэха любові і міласэрнасці свайго Збавіцеля. Парады Евангелля і яго каштоўнасці дапамагаюць нам не заблукаць у гэтым свеце. Таму што мы або выходзім з любові, або Хрыстус вядзе нас да яе цераз сваё Евангелле. Мы не можам прытрымлівацца Евангелля толькі тады, калі нам хочацца, або толькі тады, калі знаходзімся ў касцёле. Таму што тады чалавек пачынае хварэць у духоўным плане. Мы павінны хутчэй пазбыцца гэтай “зручнай” хваробы. Хрыстус, абвяшчаючы сваё вучэнне, жыве ім – і пра гэта кожны з нас павінен памятаць. А ўсё гэта для таго, каб мы не сумняваліся, што вучэнне Хрыста можна рэалізаваць у людскім жыцці.
< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
![]() | |
Адзначаем
імяніны: | |
Сёння ўспамінаем памерлых святароў: | |
Да канца года засталося дзён: 93 |
Чакаем Вашай падтрымкі

Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.