ГРОДНА
Аўторак,
16 красавіка
2024 года
 

23 студзеня 2011 года

Ад шчырага сэрца

◊◊◊
Паважаны ксёндз Часлаў Паўлюкевіч!
Сардэчна віншуем Вас з Днём нараджэння і жадаем Вам шчодрых Божых ласкаў і шмат радасных хвілінаў. Няхай Святы Дух асвятляе Вас сваім святлом кожны дзень Вашай святарскай паслугі. Няхай Езус заўжды будзе Вашым Сябрам, а Марыя прытуляе да свайго сэрца. Няхай дабрыня Бога акружае Вас кожны дзень, Яго апека вядзе Вас правільным шляхам, а Яго святло асвятляе шлях ноччу. Няхай Бог агорне Вас міласэрнасцю і акружыць Вас сваімі штодзённымі ласкамі, а сваёй моцай робіць святым кожны дзень Вашага жыцця. Мы жадаем Вам, каб Вы зазналі ўсю зычлівасць, любоў ад кожнага чалавека, якога Вы сустрэнеце на сваім шляху.
З хрысціянскім віншаваннем і надзеяй на святарскае благаславенне парафіяне з Росі
◊◊◊
Паважаны ксёндз Максім Бачарнікаў!
Віншуем Вас з Днём нараджэння і шчыра жадаем Вам здароўя, аптымізму, сонечных дзён, шчырых, верных парафіян і сяброў, Божай міласэрнасці і благаславення, апекі Марыі Панны. Няхай добры Бог, які Вас паклікаў да святарства, дапамагае Вам сваімі ласкамі. Мы ўдзячны Вам за мудрыя словы, добрае сэрца, цёплую ўсмешку. Няхай міласэрны Бог благаславіць Вашую маму за сына-святара.
Cем’і Кузьміцкіх і Геніюшаў, удзячная моладзь, якая падрыхтоўваецца да сакрамэнта Канфірмацыі
◊◊◊
Паважаны ксёндз Павел Гедройць!
Сардэчна віншуем Вас з Імянінамі і шчыра жадаем Вам здароўя, шчасця, радасці, сілы, нязгаснай надзеі, моцнай веры, апекі Найсвяцейшай Маці, шчодрых дароў Святога Духа і шмат Божых ласкаў на кожны дзень жыцця.
Парафіяне з Галынкі і Перстуні
◊◊◊
Аляксандр Мятліцкі!
Сардэчна віншуем Вас з Днём нараджэння і ад усяго сэрца жадаем Вам здароўя, шчасця, радасці, поспехаў, спаўнення мараў, Божага благаславення і апекі Марыі Панны. Бог паклікаў Вас да высакароднага стана, Каб Вы годна ажыццяўлялі св. Ахвяру як памяць аб Хрыстовай Муцы. Вы прысвяцілі сябе жыць у цноце чысціні Для жывой веры, для Бога-Любові. Няхай найлепшы Бог сваімі ласкамі здзейсніць, Няхай Вашае жыццё ўсё благаславіць.
З малітвай Аліцыя, Віталій і сям’я Воранавых са Смаргоні
◊◊◊
Паважаны ксёндз-пробашч Віктар Субель!
Сардэчна дзякуем Вам за душпастырскія наведванні нашых сем’яў пасля Божага Нараджэння. Агульная малітва з Вамі распаліла “агонь” і сагрэла нашыя душы. Няхай жа Вам будзе добра з намі і будзе ў Вас шмат радасных дзён. Няхай жа Божае Сэрца благаславіць Вас у кожную хвіліну. Мы жадаем Вам здароўя, сіл. Няхай добры Бог клапоціцца пра Вас і апякуецца Вамі, а Марыя Панна ахінае Вас плашчом сваёй дабрыні.
Члены апостальскай дапамогі для чысца і вернікі з Гіравічаў
◊◊◊
Паважаны ксёндз Андрэй Бурак!
Віншуем Вас з Днём нараджэння і жадаем Вам здароўя, радасці, сіл, душэўнага супакою, няспыннай апекі Марыі Панны і шчодрых дароў Святога Духа на кожны дзень святарскай паслугі.
Вернікі з пар. Цудзенішкі
◊◊◊
Выражаем шчыры жаль і спачуванне, спалучаныя з малітвай, шаноўнаму ксяндза Чаславу Паўлюкевічу з-за адыходу да Бога дарагой маці.
Рэдакцыя газеты “Слова Жыцця” і вернікі з Росі
◊◊◊
Паважаны кс. пробашч Станіслаў Пацына!
Сардэчна віншуем Вас з 28-гадавінай святарскіх пасвячэнняў. Мы жадаем Вам шмат сіл і запалу ў душпастырскай паслузе, Божага благаславення ў кожную хвіліну, здароўя, цярплівасці, радасці і супакою. Няхай добры Бог узнагародзіць Вас за абвешчанае Божае слова, за ўдзяленне святых сакрамэнтаў і за працу падчас будаўніцтва касцёла. Няхай Марыя Панна апякуецца Вамі.
Клерык Яўген Ціхан, легіянеры Божай Маці Марыі з парафіі Божай Міласэрнасці з Ліды
◊◊◊
Шаноўны ксёндз Яўген Барысюк!
 Сардэчна віншуем Вас з Днём нараджэння і жадаем Вам Божага благаславення на кожны дзень, шмат сіл і стойкасці ў душпастырскай працы, моцнага здароўя, нязгаснага запалу для абвяшчэння Божага слова людзям і апекі Найсвяцейшай Марыі Панны.
Вернікі з вёскі Верцялішкі, парафіяне з касцёла св. Андрэя Баболі з Казловічаў
◊◊◊
Паважаны ксёндз Максім Бачарнікаў!
Віншуем Вас з Днём нараджэння і жадаем Вам, каб усё Вашае жыццё было напоўнена светам і любоўю. Няхай Божы Збавіцель вядзе Вас нялёгкім, але прыгожым шляхам прызвання Божага люду. Аддзяч, Божа, за апеку і турботы пра кожнага з нас. Мы дзякуем Вам за арганізацыю пілігрымак дзяцей у Кодэнь, Ліхэнь і Непакалянаў. Мы памятаем пра Вас у малітвах.
Парафіяне. Да пажаданняў далучаюцца ўдзельнікі пілігрымак
◊◊◊
Вялебны а. Анджэй Шчупал!
Віншуем Вас з Днямі нараджэння і Імянінаў і жадаем Вам шмат Божых ласкаў, здароўя, сілы, радасці. Няхай Найсвяцейшая Маці і св. Заступнік няспынна апякуюцца Вамі.
Парафіяне з Новай Руды

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  260

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.