ГРОДНА
Пятніца,
19 красавіка
2024 года
 

Слова для Жыцця (6)

Слова для Жыцця

benedict9Папа Бэнэдыкт XVI
    Дарагія браты і сёстры, як вы ведаеце,1 мая з радасцю я абвяшчу благаславёным паважанага Яна Паўла II, майго дарагога папярэдніка. Выбраная дата з’яўляецца вельмі знамянальнай: таму што гэта будзе II Велікодная нядзеля, якую ён сам прысвяціў Божай міласэрнасці і напярэдадні якой закончыў сваё зямное жыццё. Тыя, якія яго ведалі, тыя, якія яго цанілі і любілі, не могуць не радавацца разам з Касцёлам гэтай падзеі.

    Падчас малітвы “Анёл Панскі” у Ватыкане 16 студзеня 2011 г



 
   Кс. арцыбіскуп Юзаф Кавальчык, прымас Польшчы

    Я вельмі рады, што Бэнэдыкт XVI закончыў беатыфікацыйны працэс Вялікага папы Яна Паўла  II. Гэта было жаданнем мільёнаў людзей ва ўсім свеце, выражанае ўжо падчас яго пахавання заклікам: “Santo subito”. Яго жыццё, не вагаюся гэтага сказаць, змяніла лёсы Еўропы і свету. Змяніла таксама лёсы Польшчы. Гэта вельмі важна. Значэнне мае таксама і тое, што дзякуючы яму змяняліся лёсы паасобных людзей, якія вучыліся ад яго адкрытасці, адказнасці, поўнага прыняцця цярпення, а перш за ўсё сапраўды глыбокай  малітве і павазе да годнасці іншага чалавека.

    Фрагмент інтэрв’ю для Радыё Ватыкана, 14 студзеня 2011 г.

 


    Кс. арцыбіскуп Зігмунд Зімоўскі
    Беспрэцэдэнтная справа, што Бэнэдыкт XVI аб’явіў благаславёным свайго непасрэднага папярэдніка, усяго толькі праз шэсць год пасля яго смерці. Ён жа быў першым відавочцам святасці Яна Паўла II, як яго блізкі супрацоўнік на працягу звыш 20 год. Яны вельмі часта сустракаліся і разам клапаціліся пра сведчанне “Пятровых ключоў”. Я быў сведкам гэтай блізкасці, сяброўства і сумеснай адказнасці.

    Фрагмент інтэрв’ю для Радыё Ватыкана, 14 студзеня 2011 г.


Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  256

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.