ГРОДНА
Пятніца,
13 верасня 2024 года |
Слова для Жыцця (6)
Папа Бэнэдыкт XVI
Дарагія браты і сёстры, як вы ведаеце,1 мая з радасцю я абвяшчу благаславёным паважанага Яна Паўла II, майго дарагога папярэдніка. Выбраная дата з’яўляецца вельмі знамянальнай: таму што гэта будзе II Велікодная нядзеля, якую ён сам прысвяціў Божай міласэрнасці і напярэдадні якой закончыў сваё зямное жыццё. Тыя, якія яго ведалі, тыя, якія яго цанілі і любілі, не могуць не радавацца разам з Касцёлам гэтай падзеі.
Падчас малітвы “Анёл Панскі” у Ватыкане 16 студзеня 2011 г †

Кс. арцыбіскуп Юзаф Кавальчык, прымас Польшчы
Я вельмі рады, што Бэнэдыкт XVI закончыў беатыфікацыйны працэс Вялікага папы Яна Паўла II. Гэта было жаданнем мільёнаў людзей ва ўсім свеце, выражанае ўжо падчас яго пахавання заклікам: “Santo subito”. Яго жыццё, не вагаюся гэтага сказаць, змяніла лёсы Еўропы і свету. Змяніла таксама лёсы Польшчы. Гэта вельмі важна. Значэнне мае таксама і тое, што дзякуючы яму змяняліся лёсы паасобных людзей, якія вучыліся ад яго адкрытасці, адказнасці, поўнага прыняцця цярпення, а перш за ўсё сапраўды глыбокай малітве і павазе да годнасці іншага чалавека.
Фрагмент інтэрв’ю для Радыё Ватыкана, 14 студзеня 2011 г.
Кс. арцыбіскуп Зігмунд Зімоўскі
Беспрэцэдэнтная справа, што Бэнэдыкт XVI аб’явіў благаславёным свайго непасрэднага папярэдніка, усяго толькі праз шэсць год пасля яго смерці. Ён жа быў першым відавочцам святасці Яна Паўла II, як яго блізкі супрацоўнік на працягу звыш 20 год. Яны вельмі часта сустракаліся і разам клапаціліся пра сведчанне “Пятровых ключоў”. Я быў сведкам гэтай блізкасці, сяброўства і сумеснай адказнасці.
Фрагмент інтэрв’ю для Радыё Ватыкана, 14 студзеня 2011 г.
< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
Адзначаем
імяніны: | |
Да канца года засталося дзён: 109 |
Чакаем Вашай падтрымкі
Дарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.