ГРОДНА
Субота,
20 красавіка
2024 года
 

9 студзеня 2011 года

Ад шчырага сэрца

◊◊◊
Яго Эксцэленцыя ксёндз арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч!
Сардэчна віншуем Вас з Днём нараджэння і жадаем Божага благаславення, здароўя на доўгія гады, нязгаснага запалу ў штодзённым пастырстве, сілы, душэўнага супакою, шчодрага плёну на ніве Пана і пастаяннай апекі Найсвяцейшай Марыі.
Рэдакцыя газеты “Слова Жыцця”
◊◊◊
Вялебны ксёндз Юрый Лявінскі!
Сардэчна віншуем Вас з Днём нараджэння і жадаем Вам здароўя, доўгіх год жыцця, душэўнага супакою і шмат радасці. Няхай Марыя Панна няспынна апякуецца Вамі, а Святы Дух адорыць шчодрымі ласкамі.
Семінарыйная супольнасць і рэдакцыя газеты “Слова Жыцця”
◊◊◊
Вялебны ксёндз-пробашч Ян Кучынскі!
Сардэчна віншуем Вас са святамі Божага Нараджэння і Новага года. Жадаем Вам здароўя, шчасця, поспехаў, спаўнення мараў. Няхай Дзіцятка Езус адорыць Вас супакоем, любоўю і радасцю, а Найсвяцейшая Панна Марыя акружае Вас сваёй мацярынскай апекай у кожную хвіліну жыцця.
Удзячныя парафіяне
◊◊◊
Паважаныя ксяндзы: Антоній Філіпчык, Віктар Ханько, Юрый Барташэвіч і дарагія сёстры: Агнешка, Антаніна, Аліцыя і Караліна!
Сардэчна віншуем Вас са святамі Божага Нараджэння і Новага года. Мы жадаем Вам: Крыху цяпла з-за людской зычлівасці, Крыху свету ў змроку з-за шчырай усмешкі, Радасці ў смутку з-за людской любові. І надзеі на лепшае заўтра ў хвілінах неспакою.
Моладзь з парафіі св. Вацлава ў Ваўкавыску
◊◊◊
Паважаныя ксяндзы: Валерый Быкоўскі, Альгіс Паўлікас, Валерый Спірыдонаў!
Сардэчна віншуем Вас са святамі Божага Нараджэння і Новага 2011 года. Няхай разам з народжаным Езусам у радасці і любові шчасліва плывуць хвіліны жыцця, а супакой, як зорка, няхай заблішчыць у сэрцы ясным промнем. Мы жадаем Вам здароўя, шчасця, супакою і любові. Дзякуем за працу ў нашай парафіі, зычлівасць, добрыя парады, чыстае сэрца і ўсмешкі на тварах.
З малітоўнай памяццю моладзь з Адэльска
◊◊◊
Паважаны ксёндз-пробашч Валерый Быкоўскі!
Ад шчырага сэрца віншуем Вас са святамі Божага Нараджэння і Новага года і жадаем Вам моцнага здароўя, сіл і апекі Найсвяцейшай Маці.
Удзячная моладзь са Старадубавой
◊◊◊
Паважаны ксёндз Міхал Ластоўкі!
Сардэчна віншуем Вас са святамі Божага Нараджэння і Новага года і жадаем Вам моцнага здароўя, цярплівасці, апекі Яснагурскай Божай Маці, шмат усмешак, несці агонь Божай любові да людзей.
Парафіяне з Капцёўкі
◊◊◊
Шаноўны кс. Лешак Дамагала!
Сардэчна віншуем Вас са святамі Божага Нараджэння і Новага года. Мы жадаем Вам моцнага здароўя, апекі Яснагурскай Божай Маці, шмат усмешак, цярплівасці. Няхай добры Бог заўжды асвятляе Ваш жыццёвы шлях і благаславіць. Мы ўдзячны Вам за душпастырскую працу.
Парафіяне з Капцёўкі
◊◊◊
Паважаны ксёндз Люцыян Дамброўскі!
Віншуем Вас з Імянінамі і жадаем Вам моцнага здароўя, душэўнага супакою, бясконцай радасці з-за плёнаў сваёй працы, зычлівых людзей на жыццёвым шляху, шчодрых Божых ласкаў, няспыннай апекі Марыі Панны.Няхай промні безмежнай міласэрнасці асвятляюць кожны дзень жыцця. Мы ўдзячны Вам за шлях, якім Вы ведзеце нас на працягу 10 год да вытокаў, адкуль мы чэрпаем сілы і любоў да Бога.
Удзячныя парафіяне з Барун
◊◊◊
Паважаныя ксяндзы: Антоній Філіпчык, Алег Дуль, Юрый Барташэвіч, Віктар Ханько і Руслан Мазан!
Віншуем Вас са святамі Божага Нараджэння і жадаем Вам здароўя, цярплівасці, зычлівых людзей на святарскім шляху. Няхай народжаны Езус благаславіць, а Найсвяцейшая Панна Марыя апякуецца Вамі кожны дзень.
III ордэн св. Францішка з пар. св. Вацлава і св. Станіслава Костка ў Ваўкавыску
◊◊◊
Паважаны ксёндз Юрый Марціновіч!
Віншуем Вас са святамі Божага Нараджэння і Новага 2011 года. Мы жадаем Вам, каб у Новым годзе ўсе планы і мары былі рэалізованы з Божай дапамогай. Няхай Бог дадае патрэбных сіл, вядзе і клапоціцца пра Вас. Мы памятаем пра Вас у малітвах.
Пілігрымы з пешых паломніцтваў Гродна – Рось
◊◊◊
Вялебны ксёндз Генрых Яблонскі!
Сардэчна віншуем Вас з Імянінамі і жадаем Вам моцнага здароўя, радасці, душэўнага супакою. Святы Павел сказаў: “Усё магу ў Тым, які мяне ўмацоўвае, у Езусе Хрысце, нашым Пану”. Хрыстэ, умацоўвай нашага ксяндза кожны дзень. Няхай будзе благаславёна ўсё, на што Вы пакладзяце свае рукі, каб Хрыстус мог узрастаць у нашых душах усё больш. Мы дзякуем Вам за вялізную працу ў нашай парафіі, за абвяшчэнне Божага слова і навяртанне іншых да Бога.
З памяццю ў малітве кс. Дзмітрый Сядлецкі і ўдзячныя парафіяне з Забалаці
◊◊◊
Паважаны ксёндз Павел Шаньчук!
Віншуем Вас са святамі Божага Нараджэння і Новага года. Мы жадаем Вам здароўя, сілы, радасці. Няхай Марыя Панна і народжанае Божае Дзіцятка адорваюць Вас сваімі ласкамі і пастаянна апякуюцца Вамі.
Вернікі з Гожы
◊◊◊
Шаноўная сястра Элігія Арцемюк!
З нагоды Дня нараджэння мы жадаем Вам здароўя, шчодрых Божых ласкаў, дароў Хрыста, супакою, радасці і надзеі. Няхай Ваш жыццёвы шлях будзе шчаслівы і благаславенны. Няхай малы народжаны Езус адорыць Вас сваёй ласкай, сілай, здароўем і стойкасцю. Аддзяч, Божа, за малітву і ахвярную працу.
Вернікі з парафіі Шылавічы
◊◊◊
Паважаныя ксяндзы Тадэвуш Качан і Віктар Субель!
Сардэчна віншуем Вас са святамі Божага Нараджэння і жадаем здароўя, шматлікіх Божых ласкаў ад Дзіцяткі Езуса, а ў новым 2011 годзе - шмат цяпла, сілы, радасці ў штодзённай службе Богу і людзям, апекі Марыі Панны. Мы памятаем пра Вас у малітвах.
Сям’я Станьчыкаў

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  256

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.