|
ГРОДНА
Панядзелак,
16 сакавіка 2026 года |
Падарунак
Адзін настаўнік праводзіў заняткі з вучнямі. Нечакана ў гэтае памяшканне імкліва ўвайшоў мужчына і пачаў зневажаць настаўніка. Але настаўнік маўчаў і ніяк не рэагаваў, цярпліва чакаючы, калі мужчына скончыць сваю тыраду і пойдзе... Мужчына пакінуў памяшканне, не атрымаўшы ў адказ ні слова. Вучні сталі пытаць свайго настаўніка, чаму ён нічога не адказаў на абразы? Настаўнік спытаў: “А навошта?” “Ну як жа, ён вас абражаў!” – абурыліся вучні.
Тады настаўнік звярнуўся да аднаго з іх: “Уяві сабе, што ты прыйшоў да мяне ў госці і прынёс у падарунак яблык, а я яго не ўзяў. У каго ён застаўся?” “У мяне” – сказаў вучань”. “Дык вось, і я не ўзяў у гэтага чалавека тое, з чым ён прыйшоў. Сваё зло ён панёс з сабой”.
| < Папярэдняя | Наступная > |
|---|
Літургічны каляндар
![]() | |
Адзначаем
імяніны: | |
Да канца года засталося дзён: 290 | |
Чакаем Вашай падтрымкі
Дарагія Чытачы!Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.




