ГРОДНА
Субота,
22 сакавіка 2025 года |
Міністрант - гэта прадстаўнік паслугі самога Бога!

Давайце задумаемся над гэтай вытанчанасцю і элітарнасцю. Дык вось, чым ёсць і што значыць міністранцкая служба, было не аднойчы напісана, між іншым, таксама ў гэтай рубрыцы. Мы хочам указаць на пэўны аспект гэтай службы, а менавіта на яе вытанчанасць, элітарнасць і на яе значэнне для вас, міністранты.
А таму, міністрант – гэта ёсць прадастаўнік паслугі самога Бога! †
Давайце заўважым, мы можам шалець па пэўнай музыцы, пэўных кіназорках і зорках шоу-бізнесу, а ці шалеем па Богу? У гэтых “зорак” ёсць свая ахова, служба, якая спецыяльна падабрана, перад ёй ставяцца пэўныя патрабаванні. А што з гэтага вынікае? Паколькі Бог з’яўляецца самай выдатнай Асобай у космасе, то натуральна, што Яго ахова і служба павінны быць таксама самымі выдатнымі і больш таго, яны і ёсць такія. Паўстае пытанне: “Ці міністрант годна прадстаўляе такую паслугу?” Дык вось, дарагія міністранты, невыпадкова вы стаіце ля алтара: Бог адшукаў вас для гэтай асаблівай элітарнай паслугі.
Ён спецыяльна падбіраў, хоць часам нам здаецца, што такога? А таму гэтая годнасць з’яўляецца сапраўды элітарнай, калі ўсведамляеш, што ты служыш міністрантам у самай выдатнай і важнай Асобы ва ўсім космасе. А таму заахвочваю вас захоўваць гэтую годнасць. На гэта вы павінны адказаць: “Заўжды і ўсюды”.
А на пытанне: “Што азначае міністранцкая служба для міністранта?” адказалі самі міністранты. У нядзелю Хрыста – Валадара Сусвету клерыкі далі міністрантам карткі для запаўнення.
Вось самыя цікавыя адказы:
Тамаш
(Ліда, касц. Узвышэння Святога Крыжа, 10 год служэння міністрантам):
“Міністранцкая служба з’яўляецца для мяне ўдзячнасцю Богу за тое, што Ён дазволіў мне жыць на гэтым свеце”.
Яраслаў
(Іўе, касц. Св. Пятра і Паўла, апосталаў, 4 гады міністранцкай службы):
“Міністранцтва азначае ўшаноўваць і праслаўляць Бога, служыць Яму, а таксама верыць”.
Яўген
( Галімшчына (Іўе), касц. Св. Пятра і Паўла, апосталаў, 10 год міністранцкай службы):
“Міністранцтва для мяне - гэта служба Богу. Я думаю, што міністранты знаходзяцца бліжэй Бога, чым іншыя вернікі. Міністранцтва – гэта любоў да Бога”.
Аляксандр
(Індура, касц. Найсвяцейшай Тройцы, 14 год міністранцкай службы):
“Падчас міністранцкай службы на св. Імшы я аддаюся Богу, які мне заўжды дапамагае”.

< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
![]() | |
Адзначаем
імяніны: | |
Сёння ўспамінаем памерлых святароў: | |
Да канца года засталося дзён: 285 |
Чакаем Вашай падтрымкі

Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.