ГРОДНА
Пятніца,
19 красавіка
2024 года
 

Гродзенскі Касцёл. Падзеі 2010

Храналогія жыцця дыяцэзіі


   27 сакавіка 2010 г. ,
Напярэдадні XXV Сусветнага дня моладзі ў Гродне, другі раз адбылася працэсія Крыжовага шляху Езуса Хрыста вуліцамі горада.

   17 красавіка 2010 г.
У абласной бальніцы ў Гродне была асвечана новая капліца св. Космы і Дам’яна, першых вучняў Хрыста і дактароў.

   7 – 9 мая 2010 г.
Прайшлі Дыяцэзіяльныя дні моладзі ў Шчучыне.

   2 мая 2010 г.
Згодна з традыцыяй у дыяцэзіяльны Дзень маці прайшла чарговая пешая пілігрымка ў санктуарый Яснагурскай Божай Маці, якая цярпліва нас слухае, на пагорак Надзеі ў Капцёўцы, а таксама пілігрымка маці з Ашмянаў у санктуарый у Баруны.

   29 мая 2010 г.
Адбыліся святарскія і дыяканскія пасвячэнні ў катэдральнай базыліцы ў Гродне. Былі асвечаны 5 новых святароў і адзін дыякан.

   13 чэрвеня 2010 г.
У Адэльску адбылося ўрачыстае набажэнства з нагоды 520-й гадавіны касцёла Унебаўзяцця НПМ і асвячэнне помніка св. Антонію, пастаўленага пробашчам і парафіянамі пры галоўнай вуліцы Адэльска.

   14 – 17 чэрвеня 2010 г.
У пасёлку Паўднёвы (каля г. Гродна) і парафіі Найсвяцейшага Адкупіцеля ( м-н Дзевятоўка) адбылася II парафіяда дзяцей і моладзі Гродзенскай дыяцэзіі. Яна праходзіла пад дэвізам: “Рух фарміруе розум, сэрца і цела”.

   4 - 5 ліпеня 2010 г.
Урачыстасці ў Тракелях.

   10 ліпеня 2010 г.
Ксёндз біскуп Аляксандр Кашкевіч кансэкраваў пабудаваны касцёл Святой Сям’і ў Лідзе.

   4 – 5 жніўня 2010 г.
З нагоды пяцігоддзя каранацыі абраза Кангрэгацкай Божай Маці прайшло малітоўнае чуванне перад абразом Божай Маці.

   21 жніўня 2010 г.
А 12-ай гадзіне ў касцёле Звеставання НПМ (Пабрыгіцкі) у Гродне сястра М. Яна Курловіч з супольнасці сёстраў Найсвяцейшай Сям’і з Назарэта склала вечныя шлюбы.

   3 – 12 верасня 2010 г.
Выкладчыкі і клерыкі ВДС ў Гродне ажыццявілі паломніцтва ў Рым.

   Верасень.
Адкрыццё каталіцкага партала Гродзенскай дыяцэзіі.

   25 верасня 2010 г.
У Поразаве (дэканат Ваўкавыск) адбыліся ўрачыстасці, звязаныя з 550-годдзем паўстання парафіі.

   5 кастрычніка 2010 г.
Урачыстае адкрыццё XXI акадэмічнага года і ўрачыстае святкаванне XX-годдзя ВДС у Гродне.

   23 кастрычніка 2010 г.
У будынку ВДС у Гродне прайшоў сімпозіум “Адказнае бацькоўства: маральныя і медыцынскія аспекты”.

   16 лістапада 2010 г.
Адбыліся святарскія пасвячэнні дыяканаў Алега Канановіча і Паўла Барысюка.

   6 - 8 снежня 2010 г.
Кардынал Зянон Грахалеўскі наведаў Гродна.

   8 снежня 2010 г.
Ва ўрачыстасць Беззаганнага Зачацця НПМ у катэдральнай базыліцы ў Гродне прайшлі дыяканскія пасвячэнні.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

white
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  257

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.