ГРОДНА
Чацвер,
10 ліпеня 2025 года |
Святы надзеі

Чаму святы Божага Нараджэння закранаюць сэрцы многіх з нас? Яны прыпадаюць на канец года, калі асаблівым чынам мы задумваемся над падзеямі і перажываннямі, якіх зазналі. Яны аднаўляюць у нас радасць, але таксама смутак і мары. У нас ёсць шмат пытанняў і нараканняў на Бога, бо тое, чаго мы жадалі усім сэрцам і аб чым прасілі кожным уздрыгваннем волі, не атрымалі. Можа мы страцілі каго-небудзь з блізкіх, зазналі шмат няўдач і няшчасцяў.Цяжка дзякаваць за такія моманты і думаць, што яны служаць чамусьці добраму. Гэта ёсць моманты цемры, чаго людскі розум не можа зразумець. †
Мы шукаем сэнсу. Менавіта тады, калі мы не бачым ніякай прычыны, каб верыць і мець надзею, прыходзіць Бог. Ён з’яўляецца ў найменш заўважальнай постаці, бо прыходзіць як адзін з нас, як малюткае Дзіцятка ў Бэтлеемскай стайні. Гэта супярэчыць усякай чалавечай логіцы. Усемагутны Бог выбірае такі “мізэрны” спосаб, каб паказаць чалавеку сваю вялікую любоў да яго. Гэты факт абуджае незразуменне, але адначасова здзіўленне і надзею. Таямніца Божага Нараджэння дае нам упэўненасць, што Бог з’яўляецца Эммануэлем – Богам з намі. Ён стаў адным з нас, прымаючы цела ў дзявочым улонні Марыі. У гэтым Дзіцятку Бог стаў нам вельмі блізкі. У нас з Ім могуць узнікнуць глыбокія сувязі даверу і любові. Да нас прыбывае ўбогі і безабаронны, дазваляе прыняць сябе у свабодзе і чысціні сэрца.
Урачыстасць Нараджэння Езуса з’яўляецца святам надзеі і радасці, новага жыцця ў Хрысце і знаходжання сэнсу нашага існавання. Толькі тады, калі мы зможам адкрыцца на Божае ўздзеянне, то станем сапраўды шчаслівымі. Давайце паспрабуем адсунуць сцэнарый жыцця, складзены самім сабой, а падрыхтаваць месца для такога, з якім прыходзіць да нас Бог. Толькі тады мы пазбегнем расчараванняў і неспакояў. Безумоўна, на гэта патрэбен час, малітва і ўнутраная праца. Без малітвы няма надзеі. Пра гэта піша Святы Айцец Бэнэдыкт XVI: “Малітва з’яўляецца тыглем, у якім нашыя надзеі і спадзяванні выстаўлены на святло Божага слова, паглыблены ў дыялогу з Тым, які з’яўляецца праўдай, і ачышчаныя ад схаванага фальшу” (пар.Spe salvi, 33).
Мы стаім на парозе святаў Божага Нараджэння і Новага 2011 года. Якімі ласкамі адорыць нас народжаны Бог, перад абліччам якіх заданняў і выпрабаванняў мы апынімся? Езус прыходзіць, каб даць нам чарговы жыццёвы шанс, каб штосьці здзейсніць, што-небудзь палепшыць, а перш за ўсё дазволіць дзейнічаць Яму ў нашым жыцці. Ён з’яўляецца крыніцай надзеі, якая дае сілу і дапамагае перажыць кожную цяжкасць. Дзякуючы гэтай надзеі і даверу, што Дзіцятка Езус паглядзіць на нас ласкавым позіркам, суцешыць і паблагаславіць, мы зможам пераадолець усе зменлівасці лёсу, стаць больш спагадлівымі і лепшымі людзьмі.

< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
![]() | |
Адзначаем
імяніны: | |
Да канца года засталося дзён: 175 |
Чакаем Вашай падтрымкі

Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.