ГРОДНА
Нядзеля,
05 лютага
2023 года
 

Нядзeля святой сям’і

Разважанні з Божым Словам

З Eвангелля св. Мацвея
Калі яны адышлі, вось, Анёл Госпадаў з’явіўся Язэпу ўва сне, мовячы: “Устань, вазьмі Дзіця і Маці Яго і ўцякай да Егіпта, і будзь там, пакуль не скажу табе. Бо Ірад будзе шукаць Дзіця, каб забіць Яго”. Той, абудзіўшыся, узяў уночы Дзіця і Маці Яго і ўцёк у Егіпет. І заставаўся там да смерці Ірада.”

Мц 2, 13 – 15, 19-23


На ратунак жыццю!
    Езус Хрыстус – Божае Дзіця, Марыя – Яго Маці і св. Юзаф-Апякун – гэта ёсць Святая Сям’я. Вось Божы спосаб аб’яўлення праўды пра самога сябе, інструмент перадачы дароў ласкі, месца асвячэння ўсяго чалавецтва.Тая Сям’я з Назарэта не можа быць адарвана ад кожнай іншай чалавечай сям’і. Безумоўна, яна была святой з-за прысутнасці Божага Сына, але ніхто ў Назарэце не трактаваў яе як нязвыклую. Аднак кожная чалавечая сям’я з’яўляецца выключнай. У ёй пачынаецца новае жыццё! У сям’і яно сталее. У кругу сям’і малады чалавек падрыхтоўваецца да заданняў, якія патрабуюць прыняцця рашэнняў сталага чалавека. Урэшце сям’я з’яўляецца месцам, дзе кожны з нас перажывае найбольшыя радасці, адчувае найглыбейшыя хваляванні. Сям’я з’яўляецца вытокам шчасця. Давайце не будзем здзіўляцца, што яна падвергнута ўсім спробам зла, каб пазбавіць яе Божага характару, той выключнасці, што гарантуе людское шчасце. Не толькі гэтае зямное, але і вечнае.
    Ці сёння чалавечая сям’я, якая знаходзіцца пад пагрозай варожых ёй сіл, мае шанс пратрымацца? Адказ павінен быць сцвярджальны. Таму што Бог бачыў яе як неабходную ў справе нашага збавення. Які ж ёсць рэцэпт ратунку, святасці сям’і? Пастаяннага адкрыцця нанова яе асноўнай функцыі перадачы і клопату аб новым жыцці. Па ўзоры Святой Сям’і з Назарэта. Святы Юзаф, яе Апякун, укажа нам шлях. Ён, беручы адказнасць за Марыю і Дзіця, быў ва ўсім паслухмяны Богу і Яго планам. Заўжды маўклівы, ён выконваў даверанае яму заданне цераз таямнічую сустрэчу з Богам. Давайце будзем маліцца за такую вернасць Божым намерам.

Кс. Яраслаў Грынашкевіч

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

red
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  330

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.