ГРОДНА
Субота,
19 красавіка 2025 года |
Найпрыгажэйшае месца на свеце

Заканчваецца снежань. На двары пануе сапраўдная зіма. Мароз рысуе на вокнах прыгожыя ўзоры, зямля адпачывае пад беласнежнай коўдрай. Напэўна, цудоўныя прыгожыя краявіды цешаць вока не аднаго з нас. Прыгожа аздобленыя ўнутры касцёлы, упрыгожаныя вуліцы і магазіны радуюць нас і ўводзяць у святочны настрой. Але давайце задумаемся: ці мы ведаем, што сапраўды з’яўляецца найпрыгажэйшым краявідам на свеце?
Ёсць 7 цудаў свету, разнародныя помнікі культуры і рэлігіі, мы пазнаём цуды прыроды, захапляемся тэхнічнымі цудамі, якія змяняюць наш штодзённы рытм жыцця. Піраміды ў Егіпце, Белавежская пушча, пяскі Сахары – спіс цудоўных краявідаў на зямлі з’яўляецца бясконцым. Усе гэта, несумненна, прыгожа, прыцягвае позірк і заслугоўвае ўвагі. Але гэта не складае ніякай канкурэнцыі месцу, дзе нарадзіўся Езус Хрыстус. Таму што самай цудоўнай мясцінай на свеце з’яўляецца Божая стаенка. †
Стаенка Божага Нараджэння заўжды павінна прыцягваць позірк верніка. У гэтыя апошнія дні снежня не раз мы можам цешыцца яе выглядам. Гэта месца, дзе ёсць шмат цяпла, радасці, шчасця і супакою. Аднак для апісання яе цуду, напэўна, не хопіць людскіх слоў. Божая стаенка з’яўляецца вельмі добра ўсім нам вядомым месцам, але нягледзячы на гэта заўсёды таямнічым і прыцягальным. Менавіта там мы павінны шукаць сваё месца на зямлі і саміх сябе. Пры Божым Дзіцятку чалавек адчувае сябе шчаслівым, знаходзіць сэнс свайго жыцця, новыя шансы і магчымасці, каб змяніць іх у лепшы бок. Давайце паглядзім уважліва на твары людзей, якія, стоячы на каленях, моляцца ля ясляў. Часцей за ўсё гэта твары шчаслівых людзей. Гэтае цудоўнае месца не хочацца пакідаць. Хочацца разам з анёламі спяваць пра сваё годнае і прыгожае жыццё для Бога.
У перыяд свят, напэўна, часта мы будзем маліцца ля парафіяльных ясляў. Я жадаю Вам усім як найбольш тых прыгожых хвілінаў малітвы блізка Бога, каб адчуць клімат і атмасферу гэтага асаблівага месца. Дарагія чытачы! З нагоды святаў Божага Нараджэння ад свайго імя і ўсёй рэдакцыі я жадаю ўсім Вам прыемных і незабыўных хвілінаў ля Божага Дзіцяткі. Няхай кожнага з Вас сустрэне штосьці цудоўнае, каб Нараджэнне Пана прынесла Вам дар любові і напоўніла святочныя дні надзеяй і супакоем. Калі мы адкрыем свае сэрцы на Езуса, напэўна, загасцююць у іх радасць і Божы супакой. Няхай народжаны Езус благаславіць кожнага з нас.

< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
![]() | |
Адзначаем
імяніны: | |
Сёння ўспамінаем памерлых святароў: | |
Да канца года засталося дзён: 257 |
Чакаем Вашай падтрымкі

Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.