ГРОДНА
Чацвер,
18 красавіка
2024 года
 

II этап падрыхтоўкі да СДМ у Мадрыдзе (снежань 2010 г.)

На шляху да святасці

Дарагі малады чалавек, які ўжо сабе зарэзерваваў час для выезду ў Іспанію ў жніўні 2011 г. ці толькі цяпер пачынаеш задумвацца пра выезд у Мадрыд на Сусветныя дні моладзі. Я запрашаю цябе да духоўнай падрыхтоўкі.Твой удзел у гэтым свяце маладога Касцёла ўскосна пачынаецца з хвіліны, калі ты вырашаеш паехаць у Мадрыд разам са сваімі равеснікамі з душпастырскай групы, парафіі, дыяцэзіі.
Mае матывацыі выезду ў Мадрыд
    Фарміраванне душпастырамі невялікіх груп у парафіях ці дэканатах. Падача асаблівых умоў выезду. Выбраць аднаго мадэратара сярод ксяндзоў дэканату, а з асяроддзя моладзі вызначыць аніматараў падрыхтоўкі.

Крыху гісторыі
    Першы раз моладзь з нашай дыяцэзіі прыняла ўдзел у Сусветных днях моладзі ў 1991 г. у Чанстахове. У 2011 г. спаўняецца роўна 20 год ад той падзеі, якая паклала пачатак наступным агульным выездам: у Парыж (1997 г.), Рым (2000 г.), Кёльн (2005 г.). Чым матываваліся маладыя людзі 20, 14, 10, 5 гадоў таму, прымаючы ўдзел у Сусветных днях моладзі? Якія стымулы да ўдзелу павінны “нараджацца” ў цяперашняга ўдзельніка Сусветных дзён моладзі?
Падчас працы ў малых групах трэба знайсці
    адказ на пытанні:
    “Чаму я вырашыў паехаць у Мадрыд?”
    “Чаго я чакаю ад Сусветных дзён моладзі?”
    Кожны можа падзяліцца сваім разважаннем з іншымі. Падчас адказу мы вучымся слухаць і разважаць пра Мадрыд. Гэта ёсць магчымасць лягчэй акрэсліць жыццёвыя мэты, а затым дадасць адвагі вырушыць у дарогу.
    Малюнак
    Дарога. У якім месцы ты знаходзішся і ці ідзеш па ёй? Небяспечна сысці з дарогі і пайсці бездарожжам. На шляху здабываеш пазнанне Бога, бліжняга і свету, на бездарожжы блукаеш і памыляешся: “Для чаго яшчэ ты жывеш і для каго ідзеш?”
    Шляхам кожнага з’яўляецца Езус (...) – разважаем аб словах з Евангелля паводле св. Яна: “Кажа яму Ісус: “Я – дарога, і праўда, і жыццё. Ніхто не прыходзіць да Айца, як толькі праз Мяне” (Ян 14, 6).
    Хрыстус з’яўляецца шляхам да шчаслівага жыцця, мэтай і сэнсам, які носім схаваным у нашых жаданнях. Езус дапамагае нам знайсці правільны шлях цераз супольнасць Касцёла, душпастырскія групы, святыя сакрамэнты, свет розуму, сустрэчных людзей на нашых бездарожжах. Ён збірае ўсе народы ў супольнасці Касцёла, у якім я знаходжу сябе і разумею бліжняга. Са звыклай мэты выезду ў Мадрыд, жадання атрымаць новыя ўражанні і заспакоіць цікавасць ты выберы Хрыста і Яго навучанне мэтай духоўнай падрыхтоўкі да выезду.
    Няхай дарога ў Мадрыд са звыклага выезду накіруецца да таго, каб стаць пілігрымаваннем разам з равеснікамі да Хрыста, “які жыве ў сваім Касцёле навекі”.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  258

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.