ГРОДНА
Субота,
03 снежня
2022 года
 

Адвэнтавыя рэкалекцыі. Час надзеі

На шляху да святасці

Ксёндз Марк Казэра - класічны філолаг. Дапамагаў у арганізацыі духоўнай семінарыі ў Беларусі. Шматгадовы выкладчык лацінскай і грэчаскай моў, а таксама патралогіі ў семінарыі ў Гродне. Выконваў функцыі духоўнага айца, а таксама намесніка рэктара. Знаўца юрыдычнай лацінскай мовы. Цяпер выкладчык у Каталіцкім Люблінскім універсітэце. Аўтар некалькіх кніжных публікацый і навуковых артыкулаў.
   Адвэнт – гэта час чакання. Мы чакаем святаў Божага Нараджэння і ўспамінаем чаканне, якое працягвалася многія тысяча год, прадказанага Месіі. У кожным чаканні найбольшай праблемай, ворагам таго, хто чакае, з’яўляецца нецярплівасць, адсутнасць стойкасці. Таму, хто чакае, найбольш неабходна цнота надзеі. Толькі яна можа дапамагчы вытрымаць у чаканні, асабліва тады, калі яно працягваецца. У цяжкія хвіліны, калі нараджаецца сумненне, каб пратрымацца, каб не прыйсці ў адчай і не адмовіцца, не паддацца лёсу, неабходна надзея. У адным са сваіх апавяданняў французскі пісьменнік Сент-Экзюперы апісвае сітуацыю лётчыка, які вымушаны быў зрабіць аварыйную пасадку зімой у гарах на гладкай паверхні замерзлага возера.

   Няхай надзея асвятляе наш Адвэнт у гэтым годзе, няхай гэта цнота заўжды застаецца ва ўсім нашым жыцці, нашым жыццёвым Адвэнце.
Пасадка прайшла паспяхова, аднак, каб не загінуць ад голаду і холаду, каб дайсці да людзей, ён вымушаны быў ісці шмат дзён і начэй, пераадольваючы заснежаныя горныя вяршыні. Яму дакучаў голад, ён адмарозіў ногі. Аднак лётчык вымушаны быў пастаянна ісці, ён не мог, нягледзячы на моцную стомленасць, ані адпачыць, ані нават на хвіліну заснуць, бо нават хвілінная дрымота закончылася б змярзаннем. Вельмі знясіленага лётчыка знайшла экспедыцыя, якая была выслана яму на ратунак. Адзін з сяброў так падсумаваў яго стойкасць: тое, што ты зрабіў, не змагла б зрабіць ніякая жывёла. Толькі чалавек можа мець надзею, якая дапаможа яму вытрымаць нават у найбольш цяжкіх сітуацыях. Пра цноту надзеі так пісаў Адам Міцкевіч: “Схапі гэты шнур, хоць бура шалее над галавой, выбраўся б нават д’ябал, калі б ён мог “схапіць” надзею”.Невыпадкова гаворыцца, што толькі ў пекле няма надзеі. А калі чалавек страціць яе, то сам стварае для сябе і для іншых пекла на зямлі.
    Цнота надзеі, якую атрымлівае кожны чалавек, у верніка падтрымана яго верай, як бы “вырастае” з яе. У першых словах вызнання веры мы гаворым, што верым “у Бога, усемагутнага Айца”. Значыць, калі я веру, што Бог з’яўляецца маім Айцом, гэта значыць Ён любіць мяне, блізкі мне і адначасова з’яўляецца ўсемагутным, г.зн. усё можа, то, ці я не звярнуся да Яго з надзеяй на дапамогу, тады, калі я знаходжуся ў цяжкім становішчы? Ці не даверуся Яму, асабліва тады, калі мне цяжка? Вера ў Бога – гэта крыніца надзеі, так неабходнай для жонак, мужы якіх папалі ў алкагольную залежнасць, і здаецца, што для іх няма паратунку. Гэта надзея для тых, якіх жыццёвыя шляхі заблыталіся, і яны не бачаць для сябе выйсця. Тады ў такой цяжкай сітуацыі неабходна надзея. Надзея, аснованая на веры ў Бога, нашага Айца. Не трэба прытым пісаць Богу гатовых сцэнарыяў Яго дзейнасці. Таму што бываюць людзі, якім здаецца, што яны ведаюць усё найлепей, а Бог павінен толькі выконваць іхнія просьбы ці пажаданні. Такія людзі самі хацелі б кіраваць, а Бога звесці да рангу слугі, які выконвае іх распараджэнні. Але ж Бог прамаўляе са старонак Святога Пісання: “Бо мае думкі не з’яўляюцца вашымі думкамі, ані вашыя шляхі маімі шляхамі – прароцтва Пана. Бо як нябёсы ўзвышаюцца над зямлёй, так мае шляхі – над вашымі шляхамі і мае думкі – над вашымі думкамі” (Іс 55, 8, 9). Да Бога належыць час і спосаб вырашэння дадзенай сітуацыі, Ён ведае лепш, чым мы, людзі. Хтосьці параўнаў нашае жыццё да дарогі са шматлікімі паваротамі. Мы, людзі, ідучы гэтай дарогай жыцця, бачым нямногае, да найбліжэйшага павароту, а нават менш, бо не ведаем будучыні. Мы ж не можам зразумець Яго спосабу дзеяння. Але, нават не разумеючы, нельга нам траціць надзеі, што Бог прыйдзе нам на дапамогу, калі аб ёй просім. Часта можна пачуць такое пытанне: “Што нам рабіць? Прашу, каб змяніў сваё жыццё, растлумачваю, але нічога не дапамагае. Я малюся на працягу доўгага часу і няма эфекту. Ці ёсць яшчэ які-небудзь спосаб, каб дапамагчы гэтаму чалавеку?” Ёсць, а навучыў нас яму сам Хрыстус. На працягу свайго зямнога жыцця Ён навучаў многаму, але ці такім спосабам збавіў свет? Не. Іншы раз Ён маліўся на працягу цэлых начэй. Аднак Ён не збавіў свет малітвай. Каб збавіць грэшны свет, Хрыстус аддаў сябе ў рукі людзей і менавіта цераз цярпенне, нанесенае людзьмі, збавіў іх. Бывае, што цярпенне, прычыненае кімсьці з блізкіх нам асобаў, трэба прыняць і ахвяраваць Богу за гэтую асобу, якая з’яўляецца вытокам нашых мучэнняў. Тады цярпенне вернецца да свайго вытоку, да той асобы, якая з’яўляецца яго прычынай, нібы кінуты бумеранг. Вернецца і ўдарыць, але не для таго, каб параніць, але, каб разбіць цвёрдую “шкарлупіну” сэрца. Таму што чалавек можа быць упартым і не хоча адкрыцца на Божае дзеянне. “Змаганне” Божай ласкі з людской упартасцю, а іншы раз толькі са слабасцю, з’яўляецца заўжды вялікай таямніцай. Час ад часу неабходна эфектыўная Божая ласка, каб яна навярнула так, як Шаўла пад Дамашкам. Але ж за сваіх забойцаў, у тым ліку і за Шаўла, маліўся св. Стэфан, якога забівалі.
    Аднак існуе яшчэ іншае глыбейшае значэнне надзеі, цесна звязанай з цяперашнім часам Адвэнта. Таму гэты літургічны перыяд нагадвае нам, што Бог не адмовіўся ад чалавека, калі той, ідучы за нашэптваннем д’ябла, адвярнуўся ад свайго Творца і Айца ў раі. “А калі прыйшла поўня часу, паслаў Бог Свайго Сына, народжанага жанчынай, народжанага пад законам, каб адкупіў тых, якія былі пад законам, каб і мы атрымалі ўсынаўленне.” (Гал 4, 4). Бог не адракаецца ад чалавека, абы толькі чалавек не страціў надзеі і не адмовіўся сам ад сябе. Вялікай дапамогай, вялікім дарам міласэрнага Бога, які выходзіць нам насустрач у нашым цяжкім, іншы раз заблытаным жыцці, з’яўляецца сакрамэнт Пакаяння і Паяднання. Бог прадказаў гэты дар ужо на старонках Старога Запавету, гаворачы словамі прарока Ісаі: “Хоць бы вашыя грахі былі як пурпур, як снег выбялеюць; хоць бы былі чырвоныя як пурпур, зробяцца белымі, як воўна” (Іс 1, 18). Хрыстус заплаціў за нашае вызваленне з няволі граху вялікую цану, цану свайго жыцця на дрэве крыжа. Ён ажыццявіў тады за нас сапраўднае пакаянне. Толькі мы пазнаём уласную грэшнасць, прызнаём яе, прызнаёмся ў грахах і чуем словы: “Я дарую табе грахі. Ідзі ў супакою”. Нашае пакаянне з’яўляецца толькі сімвалічным. Толькі б мы не засумняваліся ў гэтай бязмернасці Божай міласэрнасці, толькі б была ў нас адвага праўдзіва ацаніць свае паводзіны. Калі мы ацэнім саміх сябе належным чынам і справядліва, то выкарыстаем дар Божай міласэрнасці, як адзін з лотраў, які вісеў разам з Хрыстом на крыжы. Аднак калі мы не асмелімся правільна ацаніць саміх сябе ці засумняваемся ў бязмежнай дабрыні Бога, то нас можа сустрэць лёс другога, непапраўнага лотра. Таму нам нельга траціць надзеі. Безумоўна, заўжды трэба шкадаваць за дапушчанае зло, з даверам прызнавацца ва ўсіх грахах, а можа трэба будзе выправіць крыўды ці прывесці ў парадак якія-небудзь справы. Бог чакае нас, слабых, грэшных людзей. Але ж гэта для нас, людзей, Ён стаў Чалавекам і памёр на крыжы для нашага збавення, як гэта і вызнаём падчас кожнай нядзельнай св. Імшы. Толькі б мы ніколі ў гэтым не ўсумніліся і не страцілі надзеі. Давайце паўторым яшчэ раз мудрае, прадуманае заахвочванне Адама Міцкевіча: “Схапі гэты шнур, хоць бура шалее над галавой, выбраўся б нават д’ябал, калі б ён мог “схапіць” надзею”. Няхай надзея асвятляе наш Адвэнт у гэтым годзе, няхай гэта цнота заўжды застаецца ва ўсім нашым жыцці, нашым жыццёвым Адвэнце. Тады і надыходзячыя святы будуць сапраўдным Нараджэннем Бога ў нашых сэрцах. Тады сустрэнем Яго таксама з радасцю пад канец нашага жыццёвага Адвэнта.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

white
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  29

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.