ГРОДНА
Субота,
12 кастрычніка
2024 года
 

Адвэнтавае сэрца чалавека

Слова рэдактара

Нумар 22 (315), 12 снежня 2010
“П
рыйдзі, Пане Езу” – заклік, які не сыходзіць з людскіх вуснаў у адвэнтавым перыядзе жыцця пілігрымуючага Касцёла. Рараты, пастановы, споведзь і рэкалекцыі – гэтыя духоўныя і рэлігійныя практыкі ізноў асаблівым чынам вяртаюцца ў нашае жыццё. Ці сёння гэтыя духоўныя практыкі абавязкова нам патрэбны, каб сустрэць Хрыста? Як павінна выглядаць гэтае спатканне?
    Калі б сёння чалавек паспрабаваў уявіць сабе сваю сустрэчу з Богам, то напэўна гэты сцэнарый быў бы цікавы, але мала праўдападобны. Напрыклад, амерыканец мог бы спазніцца на такую сустрэчу на некалькі мінут, бразіліец – нават на 45, а славянін шчодра накрыў бы стол для прыёму такога дарагога госця.
З мітусні людскога жыцця на першае месца паўстае наступная праўда: калі якое-небудзь спатканне нам вельмі патрэбна і мы яго чакаем, то павінны прылажыць усе намаганні, каб добра і годна падрыхтавацца да яго.
    У гэтыя дні той убогай стаенкай, у якой нараджаецца Бог, становіцца нашае сэрца. Менавіта з такім сэрцам, поўным цяпла і супакою, дзе прыемна і ўтульна, сціпла, але зручна, хочацца ўсклікнуць: “Прыйдзі, Пане Езу!”. Такое сэрца ёсць у кожнага з нас, калі чалавек хоча неба для сябе і блізкіх. Сёння вернік павінен асаблівым чынам памятаць, што навучанне Хрыста не прызначана толькі для таго, каб запоўніць святыню або быць у нашых прыгожых парафіяльных касцёлах. Навучанне Хрыста накіроўвае кожнага з нас у неба, указваючы нам наш шлях. Божы заклік, якім перапоўнена нашае сэрца, кіруе нас далей, чым толькі да вігілійнага стала. Ён дазваляе нам заўважыць, што “набліжаецца нашае адкупленне” (Лк 21, 28).
    Адвэнт – гэта час, які неабходны перш за ўсё нам, хрысціянам XXI стагоддзя. Хіба лягчэй напісаць гэтую праўду, чым паверыць у яе. Спатканне, якое здзяйсняецца ў нашым сэрцы, з’яўляецца нязвыклым. Сустрэча, на якую Бог ніколі не спозніцца, а кожны з нас прыйдзе падрыхтаваны. Так як Ян Хрысціцель, які на працягу ўсяго часу адчуваў прысутнасць Бога, навучаючы сустрэчных людзей: “Навяртайцеся … падрыхтуйце шляхі Пану… выпроствайце сцежкі для Яго”. У адвэнтавы час гэтыя пачутыя шматразова словы мы павінны зрабіць дэвізам нашага чакання сустрэчы з Богам. Давайце памятаць, што падрыхтоўка да свят – гэта не “шаленства” пакупкаў, але належным чынам падрыхтаванае адвэнтавае сэрца. А служаць нам для гэтага Рараты, споведзь і нашыя пастановы.
    Хрысціянін – гэта той, які ўсім сваім жыццём кліча: “Прыйдзі, Пане Езу!”

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
green
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  81

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.