ГРОДНА
Панядзелак,
30 студзеня
2023 года
 

Чаканне, чаканне, чаканне

Дзіцячы куточак

Ты любіш чакаць? Напрыклад, свайго Дня нараджэння, канікулаў, аўтобуса ці тралейбуса на прыпынку, вяртання бацькоў з працы? Напэўна, не. Дазволь мне адкрыць табе сакрэт: дарослыя таксама не любяць чакаць і хацелі б атрымаць усё і адразу. Але звычайна так не бывае. І нават дарослым даводзіцца чакаць. Чаканне неабходна. Калі чалавек нічога не жадае і нічога не чакае, яго жыццё станавіцца сумным, у ім няма радасці, а нават і сэнсу. Чаканне - гэты асаблівы час, вельмі важны, каб падрыхтавацца да чагосьці. Ты не мог з’явіцца адразу ў гэтым свеце. Твая мама, калі ты быў яшчэ ў яе ўлонні, чакала цябе. Яна з нецярпеннем лічыла дні, каб хутчэй цябе ўбачыць, прытуліць, пацалаваць. Чакаючы цябе, яна думала пра тое, як цябе назваць, купляла для цябе найпрыгажэйшую вопратку, падрыхтоўвала табе пакой, калысачку, клапацілася пра тое, каб табе было ўтульна ў гэтым свеце.
    Хутка мы ўсе будзем святкаваць вельмі важную падзею – Нараджэнне Езуса. Але яго таксама трэба чакаць. Час чакання Божага Нараджэння называецца Адвэнтам.
З наступленнем снежня дні становяцца карацейшымі, а сонейка пачынае апускацца за гарызонт ужо пасля апоўдня. Хутка настае змярканне. Хаты, вуліцы, людзі - усё апускаецца ў цемру. Кожны раз, калі становіцца цёмна, нам хочацца запаліць святло. Цемра ўжо не пужае, калі запальваецца хоць адзін маленькі агеньчык. Святло паказвае шлях. Напрыклад, калі дрэнна відаць - ехаць на машыне без святла фар небяспечна. Можа здарыцца бяда, аўтамабіль можа трапіць у аварыю. Чалавеку, які ідзе па лесе ўначы, патрэбны ліхтарык, каб не заблудзіцца ці не ўпасці.
    Шмат год таму людзі чакалі з’яўлення на Зямлі Кагосьці, хто можа выратаваць іх ад цемры зла, граху і роспачы. Таго, хто ратуе і вылечвае, хто можа паказваць шлях. Таго, хто дапаможа стаць шчаслівым і падорыць надзею на вечнае жыццё. Чалавецтва чакала Езуса. У Ім – жыццё, і яно дорыць святло ўсяму чалавецтву.
    Таму падчас Адвэнта ты можаш прыйсці ў касцёл з запаленай свечкай, каб разам з усімі дзецьмі і дарослымі сказаць: “Мараната! Прыйдзі, Пане Езу, да мяне. Будзь са мной. Я вельмі чакаю Цябе”.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
green
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  336

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.