ГРОДНА
Пятніца,
19 красавіка
2024 года
 

Слова для Жыцця (3)

Слова для Жыцця

benedict9Папа Бэнэдыкт XVI
    З Евангелля мы ведаем, што Крыж быў крытычнай хвілінай для веры Пятра і іншых апосталаў. І зразумела, не магло быць інакш: таму што яны былі людзьмі і думалі па-людску. Навяртанне Пятра здзяйсняецца цалкам тады, калі ён адмаўляецца ад жадання збавення Езуса і пагаджаецца, каб гэта Ён збавіў яго. Адмаўляецца ад уратавання Езуса ад Крыжа і прымае збавенне, дзякуючы Яго Крыжу. Езус можа ўзводзіць на нас свой Касцёл настолькі, наколькі знойдзе ў нас сапраўдную пасхальную веру, якая не дамагаецца ад Езуса сысці з Крыжа, але давяраецца Яму на Крыжы.

    Фрагмент гаміліі Папы, абвешчанай падчас св. Імшы 21 лістапада



Кардынал Казімір Ныч
   Напэўна, мы з’яўляемся ўражлівымі, калі збіраем прадметы матэрыяльнай дапамогі і молімся за Касцёл на Усходзе, але гэта не значыць, што мы не маглі б быць яшчэ больш чулымі. Я думаю, што несумненна такое прыбліжэнне сабе спраў і праблемаў усеагульнага Касцёла неабходна нам для таго, каб мы былі яшчэ больш эмпатычны да людзей ў патрэбе.

    З інтэрв’ю для Ватыканскага радыё, 20 лістапада

 



Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч
   На працягу 4 тыдняў Адвэнта Касцёл заклікае нас быць пільнымі, каб мы нанова падрыхтаваліся да свят Божага Нараджэння і, успамінаючы першы прыход на свет Бога ў чалавечай асобе, пільна чакалі Яго другого прыходу, які наступіць у канцы свету для ўсіх нас, а для кожнага асабіста – у канцы яго жыцця. Таму Адвэнт з’яўляецца часам падрыхтоўкі і надзеі.

    Фрагмент пастырскага ліста на Адвэнт 2010 г.


Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

white
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  257

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.