ГРОДНА
Пятніца,
30 верасня
2022 года
 

Касцёл Унебаўзяцця Божай Маці і св. Язафата Кунцэвіча ў Сапоцкіне

Парафіі і святыні

У 1514 г. кароль Зыгмунт Стары падараваў мясцовасць Свяцк пану Шымку Сапоцьку. У 1560 г. ён заснаваў мястэчка, якому даў назву Сапоцкін. У 1612 г. Ян Валовіч стаў фундатарам касцёла Унебаўзяцця Божай Маці ў Сапоцкіне. Гэта была філіяльная святыня і належала да каталіцкай парафіі Гожа.
    27 красавіка 1789 г. была створана рыма-каталіцкая парафія ў Тэоліне, так называлася мястэчка ў тыя часы. 22 лютага 1879 г. цар Мікалай I закрывае касцёл у Тэоліне, а тутэйшая каталіцкая парафія перастае дзейнічаць. У 1890 – 1916 гг. касцёл становіцца ўласнасцю кляштара праваслаўных манашак. У 1905 г. цар Мікалай II выдае “талерантны” загад, які дае права легалізацыі каталіцкіх парафій на тэрыторыях царскай Расіі. 15 лютага папа Пій Х выдаў акт аб заснаванні парафіі. Католікам не вярнулі касцёл, але яны мелі магчымасць пабудаваць невялікі касцёлік ля парафіяльных могілак.
    Толькі 15 жніўня 1916 г. святыня была вернута католікам. У Тэоліне была адноўлена каталіцкая парафія. У 1935 – 1939 гг. касцёл быў разбудаваны парафіянамі і ксяндзамі дзеканамі: кс. Пятром Катлеўскім і кс. Юзафам Пэркоўскім.
Падчас Другой сусветнай вайны касцёл у Тэоліне панёс значныя страты. 22 верасня 1939 г. савецкія салдаты пашкодзілі касцёльную вежу і галоўны алтар з абразом Вастрабрамскай Божай Маці. 22 чэрвеня 1941 г. была цалкам знішчана касцёльная вежа нямецкімі войскамі, якія наступалі. 15 ліпеня 1944 г. падчас ваенных дзеянняў святыня была сур’ёзна пашкоджана, згарэў яе дах. Пасля 1944 г. парафіяне разам з кс. Юзафам Навасадкам парамантавалі касцёл. Пасля яго смерці парафія засталася без святара. У 1965 – 1970 гг. вернікі самастойна абаранялі веру і касцёл.
    У 1970 – 1984 гг. дзякуючы просьбам да савецкіх улад і старанням тэолінскіх парафіян у касцёл прыязджаюць ксяндзы з навакольных парафій – гэта кс. Ян Балтралік з пар. Лабна і кс. Казімір Арлоўскі з пар. Адамавічы. 1 ліпеня 1984 г. у парафію прыязджае ў якасці пробашча малады святар Вітальд Лазавіцкі, назначаны кс. кардыналам Юльянам Вайводсам з Латвіі. У 1984 – 1990 гг. праца і шчодрыя ахвяраванні Божага люду пастаянна ўпрыгожваюць касцёл. 4 – 6 лістапада 1988 г. пасля 50-гадовага перапынка парафію наведвае біскуп Эдвард Яўгеній Самсэль з Ломжы.
    З 15 мая да 28 кастрычніка 1989 г. прадаўжаецца будаўніцтва трох новых касцёльных вежаў. Ксёндз біскуп Тадэвуш Кандрусевіч прыязджае асвяціць адноўлены касцёл. 16 лістапада 1989 г. былі асвечаны тры новыя вежы і новы звон св. Язафата Кунцэвіча. 15 снежня ў касцёле выбухнуў пажар, які знішчыў галоўны алтар. Парафіяне пастараліся аднавіць святыню. 9 мая 1993 г. кс. біскуп Аляксандр Кашкевіч, гродзенскі ардынарый, асвяціў адбудаваны галоўны алтар.
    З 4 сакавіка 1993 г. у парафіі працуюць сёстры сэрафіткі, якія прыехалі з Асвянціма.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

white
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  93

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.