ГРОДНА
Серада,
24 красавіка
2024 года
 

II нядзeля Адвэнта

Разважанні з Божым Словам

З Eвангелля св. Мацвея
“У тыя дні прыйшоў Ян Хрысціцель, прапаведуючы ў пустыні Юдэйскай і кажучы: “Навяртайцеся, бо наблізілася Валадарства Нябеснае”. А ён быў той, што быў названы Ісаем прарокам, які казаў: “Голас лямантуючага ў пустні: “Рыхтуйце дарогу Госпаду, прастуйце сцежкі Яму!” Сам жа Ян насіў адзенне з вярблюджага воласа і дзяжку скураную на паясніцы сваёй, а ежай яму была саранча і лясны мёд. Тады да яго выходзілі Ерузалім і ўся Юдэя, ды ўсе ваколіцы каля Ярдана”.

Мц 3, 1-12


Здзіўляючая эфектыўнасць
Здзіўляе спосаб, якім Бог рэалізуе свае планы. Надыходзіць “паўната часоў”, Божы Сын становіцца чалавекам, каб пасяліцца сярод людзей і дасканалым спосабам аб’явіць ім Айца. Гэтым самым ход гісторыі ўсяго стварэння набліжаецца да свайго зеніту. Можна было б чакаць нязвыклых рэчаў, якія прадказвалі б выключныя часы. Які спосаб выбірае Бог, каб падрыхтаваць людзей да прыхода свайго Сына? Выкарыстоўвае толькі аднаго чалавека. А ў дадатак гэтаму аднаму загадвае выступаць не на запоўненых гарадскіх рынках, але пасылае яго ў пустыню. На першы погляд гэтае дзеянне зусім пазбаўлена логікі. Аднак гэты голас змог узрушыць людскія сэрцы да такой ступені, што гэта людзі шукалі Яна Хрысціцеля, прыходзілі да яго ў пустыню, каб яго слухаць, прыняць хрост навяртання, змяняць сваё жыццё. Гэты ж самы Голас, які заклікаў у пустыні, быў эфектыўным у часы Хрыста і аказваецца дастатковым, каб і сёння настроіць нашыя сэрцы на прыход Збавіцеля. Адкуль паходзіць гэтая сіла ў такім нетрадыцыйным дзеянні? Гэта ёсць Божыя планы, канчатковыя намеры чалавечага збавення, якія не могуць асноўвацца на людскіх разліках. Заўжды Бог з’яўляецца непрадбачаным. І заўсёды дзейсны.

Кс. Яраслаў Грынашкевіч

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.