ГРОДНА
Аўторак,
18 студзеня
2022 года
 

14 лістапада 2010 года

Ад шчырага сэрца

◊◊◊
Дарагі наш біскуп Антоній Дзям’янка! Віншуем Вас з 30-годдзем святарства і жадаем Вам здароўя, доўгіх год жыцця, Божага благаславення, плённай працы, зычлівых людзей навокал сябе і благаславення ад міласэрнага Езуса.
Парафіяне з Дварца
◊◊◊
Шаноўны ксёндз Андрэй Лішко! Сардэчна віншуем Вас з Днём нараджэння і Імянінамі і жадаем Вам доўгіх шчаслівых год жыцця ў добрым здароўя, шмат радасці ў для службы Богу і людзям, добрых зычлівых людзей, Божага благаславення і тодзённай апекі Марыі Панны. Няхай Бог аддзячыць бацькам за сына святара.
Вернікі з Грандзічаў
◊◊◊
Шаноўная пані Данута Хутко! Сардэчна віншуем Вас з Днём нараджэння і днём св. Цэцыліі і жадаем Вам моцнага здароўя на доўгія гады, душэўнага супакою, добрых людзей на жыццёвым шляху, радасных спакойных дзён у Божай ласцы. Няхай добры Бог благаслвіць Вас, а Марыя Панна пастаянна Вамі апякуецца.
З памяццю вернікі з парафіі св. Станіслава Косткі з Ваўкавыска
◊◊◊
Паважаны ксёндз Андрэй Лішко! Сардэчна віншуем Вас з Днём нараджэння і шчыра жадаем Вам здароўя, радасці, надзеі, моцнай веры, аптымізму. Няхай Найсвяцейшая Маці апякуецца Вамі няспынна, а Святы Дух шчодра адорвае Вас сваімі ласкамі.
Міністрант Артур, цёця Марыя і сям’я Собалевых
◊◊◊
Паважаны ксёндз Андрэй Лысы! Віншуем Вас з Імянінамі. Няхай Ваш святарскі шлях будзе шчаслівы і благаславенны. Няхай Бог, якому Вы даверыліся, адорыць Вас сваімі ласкамі, здароўем на доўгія гады, сілай і стойкасцю для складанай і адказнай святарскай службы. Мы ўдзячны Вам за клопат пра касцёл і людзей.
Касцёльны камітэт і парафіяне з Геранёнаў
◊◊◊
Паважаны ксёндз-пробашч Вітальд Пяцельчыц! Сардэчна віншуем Вас з Імянінамі і жадаем Вам дароў Святога Духа, пастаяннай апекі Марыі Панны, душэўнага супакою, добрых і сардэчных людзей побач, апекі св. Заступніка ў кожную хвіліну жыцця, а таксама прыгожага плёну на Божай ніве. Няхай добры Бог асвятляе Вас сваёй ласкай у штодзённай службе Богу і людзям. Мы дзякуем Вам за турботы аб касцёле і людзях, за добрыя словы і ўчынкі.
З удзячнасцю і малітвай члены ружы св. Агаты са Шчучына і ружы Чанстахоўскай Божай Маці
◊◊◊
Паважаны ксёндз Віталій Чурган! Віншуем Вас з Імянінамі і жадаем Вам здароўя, радасці, сіл, цярплівасці, Божага благаславення, штодзённай апекі Марыі Панны.
Круг Ружанца Тракельскай Божай Маці з Юрацішкаў
◊◊◊
Шаноўны ксёндз Мар’ян Хаменя! Сардэчна віншуем Вас з Днём нараджэння і шчыра жадаем Вам доўгіх гадоў жыцця ў добрым здароўя, сіл для душпастырскай працы, усіх Божых ласкаў, штодзённай апекі Марыі Панны. Мы дзякуем Вам за ахвярную працу для Бога і людзей, клопат пра парафіян, за добрыя словы і ўчынкі. Мы ўдзячны Богу за такога пробашча.
Удзячныя парафіяне з Шылавічаў
◊◊◊
Паважаны ксёндз Віталій Внароўскі! Віншуем Вас з Імянінамі і сардэчна жадаем Вам усіх Божых ласкаў, доўгіх гадоў жыцця ў добрым здароўі, сіл і стойкасці на святарскім шляху. Няхай св. Заступнік шчодра адорыць Вас ласкамі і супакоем, а Валадарка Нябёсаў і св. Міхал Арханёл штодзённа апякуюцца Вамі. Мы дзякуем за ахвярную працу ў нашай парафіі і ўпэўніваем Вас у малітве.
Рыцары св. Міхала Арханёла
◊◊◊
Паважаныя а. Андрэй Врублеўскі і а. Анджэй Іадкоўскі! Сардэчна віншуем Вас з Імянінамі і шчыра жадаем Вам здароўя, радасці, душэўнага супакою, спаўнення ўсіх Вашых мараў, стокротнага плёну Вашай працы. Няхай добры Бог шчодра адорыць Вас сваімі ласкамі за душпастырскую руплівасць.
Удзячныя парафіяне
◊◊◊
Вялебны айцец Лявон Вітак! Сардэчна віншуем Вас з Імянінамі і жадаем Вам здароўя, шчасця і доўгіх год жыцця.
Няхай Вам добра будзе з намі.
Хай будзе ў Вас шмат радасных дзён.
Божае Сэрца ў кожную хвіліну
Няхай благаславіць Вас.
Вернікі з вёскі Шэмбелоўцы, пар. Баля Касцёльная
◊◊◊
Вялебны ксёндз Андрэй Роўба! Віншуем Вас з Імянінамі і жадаем Вам здароўя, радасці, шматлікіх Божых ласкаў, а таксама пастаяннай апекі Найсвяцейшай Маці і св. Заступніка.
Касцёльны камітэт з Ваверкі
◊◊◊
Паважаны а. Казімір Янджэйчак! Сардэчна віншуем Вас з 50-годдзем з Дня нараджэння і жадаем Вам здароўя, шчодрых Божых ласкаў, зычлівых людзей навокал і апекі Марыі Панны.
Сям’я Бондзюш з вёскі Монькаўцы
◊◊◊
Паважаны ксёндз Аляксандр Багдановіч! Сардэчна дзякуем Вам за працу ў нашым касцёле. Няхай добры Бог узнагародзіць Вас за добрае сэрца і дадасць сіл для працы. Мы жадаем Вам здароўя, сіл, цярплівасці і просім Марыю Панну і ўсіх анёлаў, каб яны былі заўжды ля Вас. Няхай Вашыя высокая культура, міласэрнасць і шчырая служба Богу і людзям будуць узнагародай для нашай парафіі. Мы, моладзь, дзеці і ўсе парафіяне, хочам разам з Вамі заўсёды ўдзельнічаць у св. Імшы.
З павагай парафіяне з Іўя
◊◊◊
Вялебны а. Казімір Янджэйчак! Сардэчна віншуем Вас з Днём нараджэння і жадаем Вам здароўя, сіл, радасці, пастаяннай апекі Божай Маці і св. Заступніка. Няхай міласэрны Бог шчодра адорыць Вас сваімі ласкамі і падтрымлівае ў кожную хвіліну жыцця.
Жыхары з вёсак: Гарачкі, Дмісевічы і Немнава
◊◊◊
Вялебны ксёндз Андрэй Радзевіч! Сардэчна віншуем Вас з Днём нараджэння і Імянінамі і шчыра жадаем Вам моцнага здароўя, доўгіх гадоў жыцця, шчодрых Божых ласкаў, усіх дароў Святога Духа, а таксама апекі Найсвяцейшай Панны Марыі.
Парафіяне з Радуні
◊◊◊
Вялебны ксёндз Здзіслаў Вэдэр! Сардэчна віншуем Вас з Імянінамі. Уся нашая сям’я спяшаецца стаць перад Вамі на калені, каб пацалаваць Вашыя рукі, таму што Вы прыбліжаеце нас да Бога. Як многае Вы зрабілі для нас, як многа значаць для нас Вашыя словы. Мы жадаем Вам здароўя, сілы і святла Святога Духа, Божай дапамогі і апекі Найсвяцейшай Маці. Аддзяч, Божа, за ўсё, што Вы робіце.
З малітвай Аліцыя, Віталій і ўся сям’я Воранавых са Смаргоні
◊◊◊
Вялебныя кс. пробашчы: Казімір Янджэйчак, Часлаў Паўлюкевіч, Яцэк Маркель, Антоній Філіпчык і Вашыя парафіяне! Ад усяго сэрца мы гаворым Вам: «Аддзяч, Божа!» Мы ўдзячны Вам за сабраныя ахвяраванні для будаўніцтва нашай каплічкі і плябаніі. Мы жадаем Вам Божых ласкаў, здароўя, радасці, людской сардэчнасці, пастаяннай апекі Найсвяцейшай Панны Марыі.
Вернікі з Юбілейнага
◊◊◊
Шаноўны ксёндз Андрэй Радзевіч! Сардэчна віншуем Вас з Днём нараджэння і шчыра жадаем Вам моцнага здароўя, шмат сіл для выканання святарскай паслугі, шчодрага плёну на Божай ніве, Божага благаславення і апекі Тракельскай Божай Маці, доўгіх год жыцця і павагі ад людзей. Няхай на Вашым адказным шляху Бог будзе для Вас узнагародай за Вашую старанную працу для Божага люду.
Парафіяне, а таксама члены праўлення СПБ з Радуні
◊◊◊
Вялебны а. Казімір Янджэйчак! Сардэчна віншуем Вас з 50-годдзем з Дня нараджэння і шчыра жадаем Вам здароўя, стойкасці ў службе Богу і людзям. Няхай усмешка дабрыні ніколі не гасне на Вашым твары, Божая Маці акружае Вас сваёй апекай, а св. Заступнік дапамагае ў кожную хвіліну жыцця.
Удзячныя вернікі з парафіі Перамянення Пана ў Селіванаўцах
◊◊◊
Выражаем жаль і спачуванне паважанаму ксяндзу Андрэю Горбачу з-за адыходу да Божага дома дарагога бацькі.
З малітвай вернікі з Радуні

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
green
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  348

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.