ГРОДНА
Панядзелак,
17 сакавіка 2025 года |
Фрагменты паслання Святога Айца Бэнэдыкта XVI на Сусветны дзень моладзі ў Мадрыдзе, 2011 г.

Таму, дарагія сябры, я запрашаю Вас паглыбіць Вашую веру ў Бога, нашага Айца, Езуса Хрыста. Вы з’яўляецеся будучыняй грамадства і Касцёла! Як пісаў апостал Павел да хрысціянаў-каласянаў, жыватворным з’яўляецца тое, каб мець карані, трывалыя фундаменты! І гэта становіцца актуальным асабліва сёння, калі ў многіх няма трывалых пунктаў адліку, на чым можна было б збудаваць сваё жыццё, з-за чаго ўзнікае пачуццё глыбокай няпэўнасці. †
Дарагія сябры! Яшчэ раз я запрашаю Вас прыняць удзел у Сусветных днях моладзі ў Мадрыдзе. З глыбокай радасцю я чакаю асабіста кожнага з Вас: Езус хоча зрабіць Вас моцнымі ў веры цераз Касцёл. Рашэнне паверыць у Езуса Хрыста і пайсці за Ім, не з’яўляецца лёгкім. А перашкаджаюць яму нашыя асабістыя нявернасці, а таксама шматлікія галасы, што ўказваюць нам лягчэйшыя шляхі. Аднак не дайце адбіць у сабе ахвоту. Шукайце падтрымкі ў хрысціянскай супольнасці, у Касцёле!
На працягу надыходзячага года падрыхтуйцеся старанна да сустрэчы ў Мадрыдзе разам з вашымі біскупамі, ксяндзамі і адказнымі за душпастырства моладзі ў дыяцэзіях, парафіяльных супольнасцях, таварыствах і рухах. Якасць нашай сустрэчы будзе залежыць перш за ўсё ад духоўнай падрыхтоўкі, малітвы, праслуханага разам Божага слова і ўзаемападтрымкі.
< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
![]() | |
Адзначаем
імяніны: | |
Да канца года засталося дзён: 290 |
Чакаем Вашай падтрымкі

Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.