ГРОДНА
Субота,
29 студзеня
2022 года
 

Маладзёжны Мадрыд 2011

На шляху да святасці

Дарагія юнакі і дзяўчаты!
Ваша маладосць з’яўляецца Божым дарам і вы павінны выкарыстаць яе на ўсе 100%. Знайдзіце час для Хрыста і для вашых равеснікаў. Адпраўцеся з намі ў пілігрымку духоўнай падрыхтоўкі да XXVI Сусветных дзён моладзі ў Мадрыдзе (Іспанія).
    Сусветныя дні моладзі з’яўляюцца сапраўдным святам маладых людзей Каталіцкага Касцёла і не толькі святам маладых вучняў і вучаніцаў Хрыста, падчас якіх ля наступніка св. Пятра збіраюцца мільёны моладзі з усяго свету.
    Першы раз гэтае свята адзначалі 25 год таму ў Рыме (1985 г.). Ідэю сабраць моладзь з усяго свету рэалізаваў Божы слуга Ян Павел II. Ён прачытаў знакі часу і зразумеў неабходнасць паказаць свету маладосць Касцёла. Услед за сваім папярэднікам пайшоў яго наступнік папа Бэнэдыкт XVI. Ён прадаўжае сустрэчы, пачатыя Янам Паўлам II. У 2005 г. упершыню Святы Айцец сустрэўся з маладымі людзьмі ў Кёльне (Германія), а ў 2008 г. – у Сіднеі (Аўстралія). На свята Перамянення Пана ў 2010 г. папа Бэнэдыкт XVI накіраваў пасланне на чарговыя Сусветныя дні моладзі і запрасіў яе духоўна падрыхтавацца і ўдзельнічаць у Сусветных днях моладзі 15 – 21 жніўня 2011 г. у Мадрыдзе.
    Мы хочам разам з моладдзю ўсяго свету пачаць духоўную падрыхтоўку ў Гродзенскай дыяцэзіі і ў нашай краіне да паездкі ў Мадрыд.


Прапанова духоўнай падрыхтоўкі (душпастыры павінны расказаць і абмеркаваць гэта ў маладзёжных групах):
I этап падрыхтоўкі (лістапад):


У агульных рысах - пра Дні моладзі і сімволіку ў Мадрыдзе
Чаму Дні моладзі?:
• неабходнасць вялікай сустрэчы маладых ля Папы,
• гэта адзін са сродкаў евангелізацыі Касцёла,
• адлюстраванне жадання абвяшчаць Евангелле (на падставе прамовы Яна Паўла II да Калегіі Кардыналаў у 1985 г.).

Мэта Сусветных дзён моладзі:
• публічны паказ веры,
• аб’яднанне і абуджэнне прыязнасці маладых людзей да Касцёла пад кіраўніцтвам вікарыя Хрыста,
• паўстанне ў свеце аазіса жыцця ў веры ( на падставе прамовы Бэнэдыкта XVI у рымскай курыі ў 2008 г.


Малітва на XXVI Сусветны дзень моладзі, Мадрыд, 2011


Божа, наш Ойча! Давяраем у Твае рукі Сусветны дзень моладзі ў Мадрыдзе ў 2011 г. Вядзі і ахоўвай папу Бэнэдыкта XVI і ўсіх пастыраў Твайго Касцёла.Натхній і ўмацуй арганізатараў гэтай сустрэчы. Адары мудрасцю і сілай у працы, якую яны выконваюць.Дапамажы нашай супольнасці добра падрыхтавацца да гэтай падзеі ў Касцёле. Амэн.

Пане Езу! Перад Унебаўшэсцем абяцаў нам, што будзеш са сваім Касцёлам аж да сканчэння свету. Паблагаслаў і памнажай высілкі валанцёраў, а таксама арганізатараў Сусветных дзён моладзі. Дапамажы ўсім супрацоўнікам у справе адкуплення падрыхтавацца да гэтай сустрэчы, укараняй і будуй на Хрысце моладзь з Іспаніі і з усяго свету. Амэн.

Святы Дух, Ажывіцель! Разлі сваю Божую ласку на іспанскую зямлю. Адкрый сэрцы іспанцаў, каб яны прынялі маладых людзей, якія прыедуць на гэтую сустрэчу. Напоўні ўсіх удзельнікаў дарам новага жыцця. Зрабі іх моцнымі ў веры, надзеі і любові. Марыя, Божая Маці і наша, навучы нас з радасцю адказаць ТАК на Божы заклік. Амэн.


Сімволіка Сусветных дзён моладзі ў Мадрыдзе:


Дэвіз:
“Укарэненыя і ўбудаваныя ў Хрысце, і ўзмоцненыя ў веры” (Клс 2, 7).
Лагатып:
трохколерны - літары M і J афарбованы чырвоным, аранжавым і жоўтым колерамі, увенчаныя крыжам. Гэтыя афарбоўкі павінны сімвалізаваць гасціннасць і цяпло Іспаніі, а таксама паказваць цяпло Любові, якая паходзіць ад Святой Тройцы. Літара М з’яўляецца ініцыялам Марыі і адначасова пачатковай літарай Мадрыду. J – з іспанскай мовы “jovenes” – “маладыя”. Карона, што складаецца з дзвюх літар, сімвалізуе моладзь, якая сабралася з усяго свету з Марыяй і Папам ля крыжа. Крыж у верхняй частцы лагатыпа з’яўляецца знакам Хрыста. Цэтральным пунктам сустрэчы павінна быць спатканне з Хрыстом, які аддаў за нас сваё жыццё на крыжы.


Удзел і запіс на сустрэчу моладзі:


удзел у ёй павінен быць трактаваны як асаблівы прывілей і з’яўляецца дэманстрацыяй сведчання веры ў Хрыста тых, хто па якіх-небудзь прычынах не можа прыбыць на сустрэчу ў Мадрыд. Інфармацыю пра запіс на маладзёжную сустрэчу і пра ўмовы ўдзелу ў ёй можна атрымаць у сваіх душпастыраў.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  337

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.