ГРОДНА
Аўторак,
18 студзеня
2022 года
 

З каталіцкага друку (2)

Прэса

“Зайграю для Божае хвалы…”,
Ірына Багдановіч. 3/2010 г
Дай, добры Божа, зару й сонца бачыць.
Тваёю ласкай захавай ад граху.
К Табе ўздыхае маё сэрца, плачыць.
Дай у Тваёй сіле мне знайсці пацеху…

Кожны вернік ведае і любіць гэтую песню, але не кожны, напэўна ж, знае, што яе словы напісаў паэт Вінцук Адважны, каталіцкі святар Язэп Германовіч. Словы вышэйзгаданага твора з’яўляюцца аўтарскай пераробкай аднаго з малітоўных вершаў Кірылы Тураўскага.
    Язэп Германовіч (1890 – 1978) актыўна і самаахвярна працаваў на ніве нацыянальнай культуры і духоўнасці ў першай трэці ХХ ст. Ён працаваў у Польшчы, Беларусі, Кітаі, у Літве.
    У 1948 г. ён быў асуджаны на 25 гадоў прымусовых работ у лагерах Сібіры. У 1955 г. айца Язэпа высылаюць у Польшчу, адкуль ён выязджае ў эміграцыю. Яго пяру належаць наступныя творы: успаміны “Кітай – Сібір – Масква”, разважанні на духоўныя тэмы “Ватыканскі Сабор”, “Слова аб пакуце”, апавяданні, вершы і вершаваная апрацоўка біблейскіх тэкстаў, пераклады на беларускую мову.

“Хлеб – Таямніца любові”, кс. Яцэк Дубіцкі СМ. 10/2010 г
Уцелаўленне – гэта цяжкая для зразумення Таямніца. Хрыстус не пакідае нас пасля выканання сваёй збавеннай місіі. Ён хоча аб’яднацца з чалавекам. Бог становіцца хлебам. Якім чынам Бог сыходзіць з неба ў маленькі кавалачак хлеба? Гэта з’ўляецца Таямніцай. Але ці ў гэты момант нашыя сэрцы напаўняюцца любоўю да Бога? Бог дае нам хлеб, які падтрымлівае і дае жыццё. Гэты хлеб з’яўляецца жывым. “Я хлеб жывы, які зышоў з неба. Калі хто спажывае гэты хлеб, будзе жыць праз вякі. Хлебам, які Я дам, ёсць цела маё, якое я аддам за жыццё свету” (Ян 6, 51). Гэты хлеб аб’ядноўвае нас з Богам. Ён можа даць збавенне. Эўхарыстычны хлеб – гэта дар і таямніца.

  200  “100-годдзе Чырвонага касцёла”, Галіна Калевіч, № 11\2010 г.
21 лістапада б.г. касцёл св. Сымона і Алены ў Мінску будзе адзначаць свой двайны юбілей – 100-годдзе сваёй кансэкрацыі і 20-годдзе адраджэння пасля перыяду ваяўнічага атэізму.

    Менавіта 21 лістапада 1990 г. у гэтай святыні кс. біскуп Тадэвуш Кандрусевіч цэлебраваў урачыстую св. Імшу. Лёс гэтай святыні быў складаны. Пасля 13 год свайго існавання яна была знішчана бальшавікамі, а затым закрыта. У 1941 – 1945 гг. касцёл пачаў дзейнічаць. У 50 – 60-ыя гады касцёлу ізноў пагражала знішчэнне. У савецкі час у Мінску не было святыняў, якія б дзейнічалі.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
green
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  348

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.