ГРОДНА
Чацвер,
05 снежня
2024 года
 

Слова для Жыцця (2)

Слова для Жыцця


Папа Бэнэдыкт XVI
    Трагедыя заключаецца ў тым, што пануе і распаўсюджваецца перакананне, што Бог з’яўляецца ворагам чалавека і яго свабоды. На гэта я хачу адказаць праўдзівай біблейскай верай у Бога, які паслаў на гэты свет свайго Сына Езуса Хрыста, каб ніхто не памёр, але ўсе мелі вечнае жыццё (пар. Ян 3, 16). Еўропа павінна адкрыцца на Бога, без боязі выйсці Яму насустрач, працаваць для чалавечай годнасці, што была адкрыта дзякуючы найлепшым традыцыям: біблейскай, якая тут з’яўляецца асноўнай; класічнай, сярэдневяковай і сучаснай эпохаў, дзе паўсталі філасофскія, літаратурныя, культурныя і сацыяльныя шэдэўры Еўропы.
    Фрагмент гаміліі Папы падчас св. Імшы ў Сантьяго дэ Кампастэла. Іспанія, 07. 11.2010 г.


Кардынал Вільям Левада
    Але сёння ёсць шмат католікаў, якія не ведаюць сваёй веры. Католікі, у тым ліку і тыя, якія знаходзяцца на высокіх пасадах у грамадстве, праяўляюць пэўную нясмеласць, калі мы спытаем у іх пра тое, чым ёсць іхняя вера, якая яе каштоўнасць у сучасным свеце. Менавіта таму я мяркую, што нам трэба па-новаму прыгледзецца да апалагетыкі. Сёння мы знаходзімся ў новай сітуацыі, з’яўляюцца новыя пытанні, на якія трэба адказваць і вернікі павінны быць да гэтага падрыхтаваны. У гэтым сэнсе я лічу, што нам неабходна новая апалагетыка.
    Фрагмент інтэрв’ю для парталу wiara.pl, 08.11. 2010 г.

 


Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч

    Сёння Беларусь шукае свой шлях. Яна спрабуе наладзіць адносіны з Усходам і Захадам. Гэта з’яўляецца новымі выклікамі для нашага краю. Таму, адказваючы на гэтыя выклікі, мы не можам забыць, што толькі развіццё эканомікі і дыпламатычных адносін вырашыць усе праблемы. Мы, наладжваючы новыя адносіны са светам, павінны памятаць пра тое, што павінны прытрымлівацца маральных прынцыпаў. Вернік з малітвай і надзеяй зможа хутчэй пераадолець цяжкасці і знайсці выхад са складанай сітуацыі.
    Фрагмент інтэрв’ю арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча для радыё Ватыкана, 07. 11. 2010 г.


Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
violet
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  27

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.