ГРОДНА
Нядзеля,
16 лютага 2025 года |
З надзеяй на яднанне

«Каб усе былі адно, як Ты, Ойча, ува Мне, а Я ў Табе, каб і яны былі ў Нас адно».
(Малітва Езуса за вучняў, Ян 17, 21)
(Малітва Езуса за вучняў, Ян 17, 21)
Ці можна злучыць тое, што разарвалася тысяча гадоў таму? Што можа аб’яднаць людзей, якія сцвярджаюць, што толькі іх вера праўдзівая, калі кожны ўпарта абвяшчае сваю «праўду»? Гэтыя і падобныя пытанні ўжо цэлую тысячу гадоў непакояць многіх хрысціян, якія разумеюць, наколькі драматычным стала расчляненне Хрыстовага Цела - Царквы - на кавалкі. Яшчэ большым болем на фоне міжхрысціянскіх войнаў і канфліктаў адгукаецца малітва Езуса на Апошняй Вячэры: «каб усе былі адно». Ён ведаў, як хутка ў Яго імя людзі пачнуць дзяліць веру, уладу, дактрыну. Як хутка дух зайздрасці і падзелу пачне правіць баль там, дзе, здавалася б, павінна валадарыць толькі Божая Любоў. Аказалася, што чалавечыя амбіцыі сталі важнейшымі для многіх хрысціян, чым адзінства ў Езусе. †
Малітва Яна Паўла II за адзінства
О Ты, якая з’яўляешся першай служанкай адзінства Хрыстовага Цела, сфармірованага пад Тваім мацярынскім сэрцам, дапамажы нам, дапамажы ўсім вернікам, якія так балюча адчуваюць драму гістарычных падзелаў хрысціянства,знаходзіць трывалыя шляхі да адзінства Цела Хрыста цераз абавязковую вернасць Духу Праўды і Любові, які быў ім дадзены за кошт Крыжа і Смерці Твайго Сына, Маці! Рым, 7 VII 1981 г.
На працягу гісторыі можна прасачыць унутраную драму Касцёла-Царквы паміж раздзяленнямі і яднаннямі. 3 аднаго боку, не спыняліся спробы ўнутраных і знешніх ворагаў разарваць адзінства веры (схізма 1054 г., пратэстанцкі рух). 3 другога боку, ішоў працэс залечвання ран падзелаў. Працэс яднання часам выражаўся ў заключэнні афіцыйнага адзінства паміж Цэрквамі (шматлікія ўніі). А часта гэта былі зусім незаўважальныя ў знешнім свеце вяртанні шматлікіх душ да супольнасці веры.

Для сучаснага вызнаўцы Хрыста экуменізм - рух за паяднанне ўсіх хрысціянаў - становіцца выклікам веры. I тут гаворка ідзе не аб «перацягванні» з адной канфесіі ў другую. Гэта адмысловае «соlloquium charitativum ( з лац. братэрская размова) паміж Царквамі, каб дайсці да паўнаты праўды, якую аб’явіў Хрыстос. Аднак старыя раны, зададзеныя Хрыстоваму Целу, не перастаюць засланяць вочы многім людзям.
Адна з найбольшых перашкод на шляху паяднання хрысціянаў - гэта шматлікія міфы, паўпраўды, маніпуляцыі фактамі. У сваёй наіўнасці многія хрысціяне не адрозніваюць прапагандысцкія міфы ворагаў Бога ад рэальных фактаў. Старадаўні метад сатаны гаварыць паўпраўды аказваецца дзейсным. Паўтораная шмат разоў хлусня пачынае здавацца праўдай. Часам ажно здзіўляе, як апантана некаторыя хрысціяне спяшаюцца верыць бязбожнікам і зусім не слухаюць братоў па веры. Аслепленасць страхам перад «канкурэнтнай» канфесіяй прыводзіць некаторых вернікаў да беспадстаўнай нянавісці і адкрытай або закумуфляванай агрэсіі.

< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
![]() | |
Адзначаем
імяніны: | |
Да канца года засталося дзён: 319 |
Чакаем Вашай падтрымкі

Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.