ГРОДНА
Субота,
29 студзеня
2022 года
 

XXXIII Нядзеля звычайная

Разважанні з Божым Словам

З Eвангелля св. Лукі
“Ён сказаў: “Глядзіце, каб вас не звялі; бо многія прыйдуць у імя Маё, кажучы: “Гэта я” або: “Час наблізіўся”. Дык не ідзіце за імі. (…) І будуць вас усе ненавідзець за імя Маё. Але нават волас з галавы вашай не прападзе. Праз цярплівасць вашую завалодаеце душамі вашымі.”

Лк 21, 5-19


У цэнтры ўвагі Езуса заўжды былі найважнейшыя справы - гэта праўда пра Бога і чалавека, збавенне, людская слабасць і грэх, міласэрнасць, чалавечая радасць. Гэтыя вялікія праблемы былі не толькі прадметамі Яго навучання, але кіравалі Яго ўчынкамі і ўсім жыццём. Заклапочанасць пра іх вяла Езуса сцежкамі Святой Зямлі, загадвала Яму стаць перад людскімі судамі, павяла крыжовым шляхам на Галготу. Нашае “Вызнанне веры” гаворыць, што Езус (для рэалізацыі сваіх планаў) нават “сышоў у пекла”, а на трэці дзень паўстаў з памерлых. І ўсё гэта здзейснілася для таго, каб Хрыстус змог нас весці сваім аўтарытэтам да нашага прызначэння, да Бога. Каб мы маглі даверыцца Праўдзе, здольнай вытрымаць усякую крытыку, што развейвае найглыбейшыя сумненні, эфектыўна супраціўляецца ўсім атакам ворага – д’ябла. Не дайце сябе вывесці на бездарожжа. Таму Езус дае нам эфектыўныя інструменты для пошуку праўды, будаўніцтва шчасця тут на зямлі і спосаб для дасягнення канчатковага нашага прызначэння. Ці мы ўсведамляем, што атрымалі дары? Ці зможам быць удзячнымі? І самае важнае – ці ўмеем карыстацца імі так, як указаў Езус Хрыстус? Вельмі праўдападобна можна атрымаць на гэта пазітыўны адказ. А калі ён няпоўны, то прычын недасканаласці трэба бачыць у незразуменні важнасці праблемаў, якія датычаць Хрыстовых прапаноў. Давайце яшчэ раз паўторым: наш Збавіцель зрабіў усё, каб чалавек карыстаўся паўнатой жыцця, каб мог пазнаць Бога, сябе самога і дасягнуў абяцанае яму Божае Валадарства. Усё іншае перастае быць важным. Якія Бог чакае адказы? Быць верным навучанню Езуса.

Кс. Яраслаў Грынашкевіч

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  337

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.