ГРОДНА
Пятніца,
19 красавіка
2024 года
 

У пагоні за Небам

Слова рэдактара

Нумар 19 (312), 31 кастрычніка 2010 Тоны паперы і мільёны кампьютарных старонак змяшчаюць увагі наконт Неба, людской душы, вечнага шчасця. І ўсё гэта нягледзячы на тое, што ступень азнаямлення кожнага з нас з адвечнымі Божымі справамі з’яўляецца невялікай. Мы як людзі, якія вераць у Бога, пастаянна гонімся за Небам, але ўвесь час адчуваем, што знаходзімся яшчэ далёка. Давайце паспрабуем разам зразумець гэтую таямніцу: як можна даследаваць пачуццё Неба ў нас, якія жывуць тут, на зямлі.
    Я люблю назіраць за вернікамі і часта пасля выхаду з касцёла чую ад іх, што было, як у Небе. Але ж “ані вока не бачыла, ані вуха не чула“, а калі так, то пра якое Неба ідзе размова? Даўно хрысціяне задумваюцца, як выглядае Неба. Святы Анзэльм, манах і прымас Англіі, які жыў у XI ст, уяўляў сабе Неба такім спосабам. У кожнага з нас ёсць штосьці, што ён любіць найбольш рабіць, што прыносіць радасць, або памятае падзеі, якія садзейнічалі таму, што ён адчуў сябе шчаслівым. У Небе Бог памножыць гэты досвед аб вечнасці. Шчасце не пакіне нас ніколі. Цяпер яно – мімалётнае, а ў Небе будзе працягвацца вечна. Святы Анзэльм гаварыў таксама, што там будуць іншыя людзі, якіх мы будзем узбагачаць нашым шчасцем. Існуе таксама мноства іншых канцэпцый адносна Неба, але ўсе яны маюць штосьці цудоўнае: у такім Небе хочацца жыць.
Неба, чаго кожны з нас жадае, робіць чалавека шчаслівым. Але заўжды мне кідаецца ў вочы тое, што не ўсе думаюць пра Неба. Некаторыя спрабуюць быць шчаслівыя без яго. Я не адзін раз задумваюся: ці яны з’яўляюцца іншымі і ці іхняе “шчасце” трывалае? Туга па Небе, што знаходзіцца ў сэрцы многіх з нас, дазваляе нам цешыцца гэтым жыццём. Не трэба ніякай навукі, каб даказаць, што тыя, якія жадаюць Неба, маюць мноства станоўчых рыс, што даюць ім гэтае жаданне: больш энергіі, большую прадукцыйнасць працы, лепшую грамадскую падтрымку, больш задаволеныя і трывалыя саюзы, больш эфектыўныя сувязі з людзьмі і лепшае здароўе. Напэўна яны больш творчыя, карысныя, упэўнены ў сабе, лепш пераадольваюць цяжкасці.
    Чым больш ты любіш Бога ўсім сваім сэрцам, тым большае ёсць жаданне злучыцца з Ім. Нашым жа Небам з’яўляецца жывы і асабісты кантакт з Богам. Нашым Небам ёсць Бог. Я веру, што ў кожнага з нас пасля гэтых лістападаўскіх свят жаданне Неба павялічыцца. Але гэта патрабуе ад нас штодзённага высілку, удзелу, адвагі ў прыняцці выклікаў сучаснага свету, мужнасці, каб памерыцца сіламі з рэчаіснасцю.
    Калі ўжо ў сучасным усё больш скарасным свеце пастаянна мы вымушаны гнаццца за чымсьці, то няхай гэта будзе пагоня за Небам. Вера ў еднасць святых дадасць нам у гэтай пагоні бадзёрасці і дазволіць дабрацца без большых паражэнняў да мэты. А святыя дапамогуць зразумець і прачытаць нябесны шыфр Божага шчасця, моцна вырыты ў сэрцы кожнага з нас.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

white
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  257

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.