|
ГРОДНА
Серада,
13 мая 2026 года |
Саламяны конік
Неабходныя матэрыялы: сена, сухія кветкі, зялёныя ніткі, клей ПВА, драўляныя палачкі дыяметрам каля 1 см.Парадак выканання:
1. Спачатку зробім галоўку з шыяй. Бяром пучок сена, робім з яго слупок.
Прыкладна трэцюю частку слупка выгібаем так, каб атрымалася літара «Г». Бяром ніткі і пачынаем абмотваць нарыхтоўку даволі шчыльна, каб выраб не рассыпаўся.2. Затым робім тулава. Бяром яшчэ адзін пучок сена. Зноў робім слупок, згінаем напалову. У месцы згібу ўстаўляем шыю (гл. малюнак). Далей у ход ідуць ніткі. Калі вам здаецца, што тулава занадта худое ці кароткае, па ходу працы можна дадаваць невялікія пучкі сена. †
3. Для хвосціка і грывы трэба выбраць самыя доўгія саломінкі. З аднаго канца перавяжам іх ніткай. Прыклеім хвост да тулава.
Перад тым як прымацаваць грыву, зробім вушкі (гл. малюнак). Ніткамі прымацоўваем грыву. 4. Ну і які конік без ножак? Возьмем палачку і распілуем на чатыры аднолькавыя кавалачкі. Палачкі прыклейваем да тулава. Пачакаем, пакуль усё склеіцца, і толькі потым возьмем яшчэ пучок сена, прывяжам яго да палачак-ножак і абматаем ніткамі.
| < Папярэдняя | Наступная > |
|---|
Літургічны каляндар
![]() | |
Адзначаем
імяніны: | |
Да канца года засталося дзён: 232 | |
Чакаем Вашай падтрымкі
Дарагія Чытачы!Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.




