|
ГРОДНА
Чацвер,
22 студзеня 2026 года |
Свята з душой і Божым словам - гэта радасць для ўсіх
Часта даводзіцца пачуць выказванне: Ну, проста душа радуецца!” І тады нам становіцца зразумела, што чалавек убачыў ці адчуў нешта добрае. Адна з таямніц шчасця гучыць так: “Сваю радасць мы можам знайсці ў радасці іншых”. І як часам нам не хапае дабрыні, радасці, сардэчнасці. Ці кожны задаваў сабе такое пытанне: “Што значыць дарыць чалавеку радасць?” Хіба часам мы забываем, што жыццё складаецца з мноства дробных манетак, а хто іх падымае, той становіцца заможным і шчаслівым. Адна маленькая ўсмешка ці адно добрае слоўца можа зрабіць шчаслівым іншага чалавека! †У апошні час усё часцей мы заўважаем, што кожны заняты сабою, сваімі праблемамі, стараецца быць матэрыяльна больш забяспечаны, чым іншыя. Зразумела, што жыццё мяняецца, але ёсць і будуць на першым плане духоўныя багацці, душа. Здаецца, мы жывём лепш, чым нашы продкі, аднак, радасці і весялосці ў іх было не менш, чым у нас. Успамінаю размову дзвюх бабулек: “А помніш, як нам калісьці было добра? Я табе спяку хлеба, прынясу цёпленькага, а твой Язэп прышле мне місачку свежага мёду. Ох, і смачны быў свой хлеб з духмяным мядком!” Так! Мабыць, гэта дабрыня ішла ад душы, умення падзяліцца апошнім куском і рабіла жыццё весялейшым. І жылі людзі да 100 год.
Як важна помніць, што жыццё абаграваецца промнямі сонца, і яно адорвае ўсіх нас сваім святлом, нягледзячы на высокія пасады людзей.
Перадаць святло душэўнасці – важная справа. Цяпер многія людзі ідуць у святыні ў выхадныя і святочныя дні, каб вынесці адтуль гэтае святло.Традыцыйна кожны год у касцёле Найсвяцейшай Панны Марыі, дзе святаром з’яўляецца ксёндз Зайко Андрэй, у вёсцы Рэпля Ваўкавыскага раёна адзначаюцца дажынкі. У гэтым годзе чарговыя “Дажынкі 2010” адбыліся 29 жніўня. Жыхары вёскі Альхова былі адказны за іх правядзенне. Каб парадаваць усіх парафіян, неабходна было аб’яднацца, праявіць творчасць і ўменне. Жнівеньскім ранкам ад плябаніі ксяндза калона моладзі і прыгажунь-жанчын накіравалася да касцёла, дзе парафіяне чакалі іх з нецярпеннем і цікавасцю. Маладая дзяўчына ў касцюме восені несла кошык з дарамі саду і агароду. Гэты кошык, аздоблены гронкамі рабіны, рдзеў ад чырвані. Вянок з жывых кветак абвіваў галаву дзяўчыны - гэта было так прыгожа.
Восень, нібы гаспадыня, вяла за сабой усіх. Вернікі неслі снапкі збожжа, булкі, кветкі, пячэнне, цукеркі. Калону замыкалі тыя, хто нёс плады саду і агароду. Песня гучала і, здавалася, яна ўзносілася да аблокаў. Усіх захапіла “сэрца” і крыж, зробленыя па-майстэрску з каласоў збожжа. Радасць прыйшла да кожнага і “растапіла” сэрцы ўсіх, хто тут сабраўся.
Пасля таго, як дары багатай восені былі занесены ў святыню, пачалася ўрачыстая св. Імша, якая ажыццявілася за здароўе ўсіх працоўных людзей. Ксёндз Зайко А. падзякаваў у сваім казанні усім, хто сабраўся тут, за іхнюю працу.
Маладыя статныя дзяўчаты і хлопцы ў нацыянальных касцюмах дэкламавалі вершы, дзе дзякавалі бацькам за іх стараннасць, за сабраны хлеб, за блакітнае неба і сонца, якое напаўняе колас сілай. Нізкі паклон і падзяка былі выказаны кіраўнікам гаспадарак. У канцы святочнай літургіі былі асвечаны вучнёўскія ранцы і падручнікі перад пачаткам навучальнага года. Усе былі пачаставаны вырабамі, зробленымі працай чалавечых рук.
Ці не заключаецца радасць у адзінстве? Свята ад душы, свята для душы, свята з душой і Божым словам – гэта ёсць духоўны хлеб.Нягледзячы на тое, што кожная хвіліна радасці існуе вельмі нядоўга, а пазней знікае, аднак, яна астаўляе за сабой трывалую надзею і яшчэ больш трывалыя ўспаміны.

| < Папярэдняя | Наступная > |
|---|
Літургічны каляндар
![]() | |
Адзначаем
імяніны: | |
Сёння ўспамінаем памерлых святароў: | |
Да канца года засталося дзён: 344 | |
Чакаем Вашай падтрымкі
Дарагія Чытачы!Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.