|
ГРОДНА
Серада,
19 жніўня 2026 года |
550-годдзе парафіі св. Міхала Арханёла ў Поразаве

1460 г. - у Поразаве Ян Ягінтовіч Рымвід заснаваў касцёл НПМ і забяспечыў яго ўсім неабходным. 1668 г. – ксёндз Бэнэдыкт Жухорскі будуе новую драўляную святыню. Гэты касцёл быў спалены, верагодна, падчас ваенных дзеянняў Паўночнай вайны. 1715 г. – ксёндз Ян Янкоўскі і ксёндз Казімір Круповіч пабудавалі новы касцёл Унебаўзяцця НПМ. 1767 г. – генерал літоўскіх войск Тышкевіч адбудаваў касцёл св. Апосталаў Пятра і Паўла пасля пажару. 12 мая 1797 г.
1828 г. 1828 г. – ксёндз Міхал Грабавецкі і Ксаверый Завіша з дапамогай парафіян пабудавалі мураваны касцёл. 29 верасня 1829 г. – ксёндз Тарвід, ваўкавыскі дзекан, асвяціў касцёл св. Міхала-Арханёла. 1958 -1988 г.> – у парафіі не было святара. 1 мая 1990 г. – поразаўская парафія была даверана клопатам аа. францысканцаў паводле дэкрэта біскупа Тадэвуша Кандрусевіча. †
25 верасня ў Поразаве (Ваўкавыскі дэканат) адбыліся ўрачыстасці ў сувязі з 550-годдзем утварэння парафіі. Галоўным цэлебрантам урачыстай св. Імшы быў біскуп Казімір Велікаселец (дапаможны біскуп з Пінска), які таксама звярнуўся да сабраных з гаміліяй. У сваім пастырскім слове біскуп прыгадаў гісторыю поразаўскай парафіі і заахвоціў вернікаў не баяцца стаць святымі. Па прыкладах св. Станіслава Косткі і Божага Слугі Яна Паўла II кожны чалавек можа ў XXI стагоддзі жыць шчасліва, слухаючы голас Бога.Слова ксяндза-біскупа Аляксандра Кашкевіча, Біскупа Гродзенскага
Чалавек у сваёй гісторыі імкнуўся да стварэння грамадскіх структур, якія б гарантавалі яму бяспеку і далі магчымасць самаразвівацца. У каталіцкім Касцёле такой асноўнай грамадскай структурай, якая дае бяспеку і магчымасць развіцця, з’яўляецца парафія. У Дэкрэце аб апостальстве свецкіх Apostolicam actuositatem чытаем: “Парафія дае наглядны прыклад супольнага апостальства, канцэнтруючы ў адно разнастайныя людскія асаблівасці, што існуюць у яе межах, і прывівае іх ва ўсеагульнасць Касцёла”.
У 2010 годзе мы святкуем 550-годдзе парафіі св. Міхала Арханёла ў Поразаве. Паводле архіўных дадзеных, яна паўстала ў 1460 годзе з фундацыі Яна Рымвіда Ягінтовіча, судзебнага старасты лідскага і брэсцкага, спадкаемца Поразава.
Гэтая парафіяльная супольнасць праз стагоддзі была вернай Крыжу і Евангеллю. Сваю вернасць Хрысту яна неаднойчы пацвярджала ў розныя перыяды бурных падзей. Тое, што вернікі змаглі захаваць скарб веры, было вялікай заслугай іх душпастыраў – святароў, якія змаглі прывіць любоў да Касцёла.
У Дэкрэце аб святарскіх задачах у Касцёле Christus Dominus напісана: “У выкананні абавязку навучання задачай пробашча з’яўляецца абвяшчэнне Божага Слова ўсім вернікам, каб, узмоцненыя верай, надзеяй і любоўю, яны ўзрасталі ў Хрысце, а хрысціянская супольнасць давала тое сведчанне любові, якое наказаў Гасподзь. Таксама іх задача - давесці вернікаў праз катэхізацыю да поўнага пазнання таямніцы збаўлення, дастасаванага да кожнага ўзросту”.
Заахвочваю Вас да падзякі Богу Te Deum laudamus за столькі цудоўных стагоддзяў поразаўскай парафіі, за яе святароў і вернікаў. Няхай чытач затрымаецца над гэтай кнігай, што дапаможа яму ацаніць вялікую ролю нашых продкаў у вернасці Хрысту і Яго Маці. Няхай таксама гэтая кніга стане штуршком для паглыблення ведаў пра гісторыю Касцёла на Гродзеншчыне.
| < Папярэдняя | Наступная > |
|---|
Літургічны каляндар
![]() | |
Адзначаем
імяніны: | |
Да канца года засталося дзён: 135 | |
Чакаем Вашай падтрымкі
Дарагія Чытачы!Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.




