ГРОДНА
Чацвер,
19 верасня 2024 года |
Міністранты - сябры Хрыста
У 2010 годзе прыпадае 50-ая гадавіна заснавання Міжнароднага таварыства міністрантаў (МТМ). Для ўшанавання гэтага юбілею ў належным духу каля 50 тысяч міністрантаў ад 14 да 25 гадоў з некалькі краінаў Еўропы, сярод якіх былі і дзяўчаты, сабралася вечарам 3 жніўня перад базылікай св. Пятра ў Рыме, каб удзельнічаць у чуванні пад кіраўніцтвам біскупа Марціна Гёхтэра з Базылеі, старшыні МТМ. У наступны дзень адбылася сустрэча 53 тысяч міністрантаў са Святым Айцом Бэнэдыктам XVI. Папа звярнуўся да іх з заклікам, каб яны працягвалі велікадушна і верна служыць Касцёлу і дапамагалі сваім ксяндзам прыбліжаць свету Езуса. У цэнтры сустрэчы знаходзілася постаць святога Тарцызія – мучаніка і апекуна міністрантаў. З панядзелка фігура святога знаходзілася перад ватыканскай базылікай, а падчас агульнай аўдыенцыі міністрантаў была асвечана перад Папам Бэнэдыктам XVI. †
27 – 28 жніўня б.г. у Сапоцкіне сустрэліся міністранты Гродзенскай дыяцэзіі, якія духоўна злучаліся са сваімі калегамі ва ўсім свеце. Падчас агульных дзён міністранты з розных парафій нашай дыяцэзіі маліліся і ўдзельнічалі ў конкурсах, звязаных з ведамі, якія павінен мець міністрант, а таксама з ведамі па катэхізісу. Ксёндз Антоній Абухоўскі выказаў спадзяванні, што ў наступным годзе на такую сустрэчу прыбудзе яшчэ больш міністрантаў.
28 жніўня б.г., падчас урачыстай св. Імшы на заканчэнне з’езду, біскуп Аляксандр Кашкевіч звярнуўся да міністрантаў з такімі словамі: “Будзьце сябрамі Езуса Хрыста, так як апосталы. Заклікаю Вас, дарагія сябры, каб Вы слухалі голас Хрыста з вялікай шчырасцю. Вы знаходзіцеся вельмі блізка да Езуса, а таму будзьце Яго апосталамі і нясіце сваё сведчанне аб жыцці равеснікам”.

< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
Адзначаем
імяніны: | |
Сёння ўспамінаем памерлых святароў: | |
Да канца года засталося дзён: 104 |
Чакаем Вашай падтрымкі
Дарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.