|
ГРОДНА
Панядзелак,
16 лютага 2026 года |
Святарскія рэкалекцыі ў семінарыі

23 – 26 жніўня 2010 г. у ВДС у Гродне прайшоў I тур святарскіх рэкалекцый, якія правёў кс. д-р Станіслаў Заёнц.У гэтыя дні ў клімаце паглыбленага роздуму над актуальнай сітуацыяй парафіяльнага асяроддзя і ў атмасферы малітоўнага досведу ідэалу Касцёла як супольнасці святары пазнавалі, якім спосабам ператварыць свае парафіяльныя турботы і непакоі ў дынамічны працэс перамены Касцёла згодна з напрамкамі, указанымі айцамі II Ватыканскага Сабору. Падчас гэтых дзён малітвы і засяроджання святары дзяліліся ўласным вопытам. У час сустрэчы былі закрануты наступныя тэмы:- якога Касцёла і якой парафіі жадае Хрыстус?
- якога ксяндза патрабуе парафія і сучасны свет?
- як пачаць абнаўленне парафіі?
II тур рэкалекцыі для святароў нашай дыяцэзіі пачнецца 5 верасня 2010 г. у Сапоцкіне.
| < Папярэдняя | Наступная > |
|---|
Літургічны каляндар
![]() | |
Адзначаем
імяніны: | |
Да канца года засталося дзён: 319 | |
Чакаем Вашай падтрымкі
Дарагія Чытачы!Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.




