ГРОДНА
Субота,
22 сакавіка 2025 года |
I пешае паломніцтва Ў Навагрудак

Дванаццаць сёстраў-назарэтанкаў, якія прыехалі ў Навагрудак, каб апекавацца касцёлам і пашыраць валадарства Божай любові сярод сём’яў, пакінутых людзей і тых, хто пакутаваў якім-небудзь чынам, таксама не былі ўпэўнены, што ім удасца што-небудзь зрабіць на шляху выканання сваёй місіі. Іх падтрымала вера ў тое, што Бог дапаможа ім, а таксама любоў да людзей, а асабліва да сем’яў. І сёстрам пашанцавала. Яны заснавалі школу ў Навагрудку, дзе вучылася шмат дзяцей. Было мноства жадаючых запісацца на курсы рукадзелля,што вялі назарэтанкі. Жыхары Навагрудка хутка пераканаліся, што можна прыйсці да сёстраў у кожную хвіліну з любой бядой, цярпеннем, з кожнай справай, нават, здавалася б вельмі складанай, і папрасіць сёстраў аб малітве, што звычайна вельмі дапамагала.
Часта ў жыцці здараецца так, што мы бяромся за якую-небудзь справу і нам здаецца, што няма шансаў. Але трэба даверыцца Богу і маліцца да Яго аб падтрымцы. І тады Творца Сусвету не аставіць чалавека ў слушнай справе.
Я спадзяюся, што ў наступны год пілігрымка будзе больш шматлікай. Добра было б, каб паломнічалі цэлыя сем’і, таму што благаславёныя сёстры апекаваліся імі, маліліся за іх і аддалі за іх сваё жыццё. Сёння сям’я знаходзіцца не ў павазе, ёсць шмат разводаў, а пакутуюць перш за ўсё дзеці, таму што сям’я з’яўляецца першым выхаваўчым інстытутам. Толькі ў здаровай сям’і выхоўваюцца шчаслівыя і радасныя дзеці.

< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
![]() | |
Адзначаем
імяніны: | |
Сёння ўспамінаем памерлых святароў: | |
Да канца года засталося дзён: 285 |
Чакаем Вашай падтрымкі

Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.