ГРОДНА
Пятніца,
30 верасня
2022 года
 

WWW.GRODNENSIS.BY

З жыцця Касцёла

Біскуп Аляксандр і кс. Павел Салабуда з працаўнікамі каталіцкага парталу
Адкрыццё каталіцкага парталу Гродзенскай дыяцэзіі
Гродзенская дыяцэзія адкрыла новы варыянт інтэрнэтнай старонкі, якая поўнасцю пачне сваю працу ў палове верасня. Па адрасе WWW.GRODNENSIS.BY мы знойдзем новы змест, новыя раздзелы, фотагалерэі, мультымедыйныя матэрыялы, актуальныя навіны – усё гэта будзе па-беларуску і па-польску. Старонка няспынна пашыраецца і, напэўна, прыемна здзівіць многімі цікавымі ідэямі тых, хто карыстаецца інтэрнэтам.
Падчас урачыстасці асвячэння ксёндз Павел Салабуда, дырэктар парталу, падкрэсліў, што трэба выкарыстоўваць дасягненні сучаснасці, каб паказаць прысутнасць Касцёла ў свеце. Духоўнасць, што прапагандуецца з дапамогай інтэрнэту, дае шмат новых магчымасцяў сустрэчы з Богам. Выходзячы з навукай Касцёла да ўсіх тых, хто карыстаецца інтэрнэтам, мы хочам таксама такім спосабам сказаць кожнаму чалавеку добрай волі, што Бог яго любіць.
Біскуп Аляксандар Кашкевіч,кіруючы агульнай малітвай, падкрэсліў, што ў будучым годзе Гродзенская дыяцэзія будзе адзначаць сваё 20-ці годдзе. Таму адкрыццё каталіцкага парталу – гэтую вялікую і прыгожую справа - можна прызнаць уступам да юбілейных святкаванняў. Біскуп пажадаў усім працаўнікам каталіцкага парталу плённай працы на інтэрнэтнай ніве для абвяшчэння Божага Валадарства. Пастыр дыяцэзіі падкрэсліў, што прысутнасць гродзенскага Касцёла ў новых мас-медыях неабходна, каб стварыць процівагу злу.
    Мы спадзяёмся, што колькасць тых, хто наведвае нашую інтэрнэтную старонку, будзе пашырацца з кожным днём. Усё больш людзей у Беларусі пачынае карыстацца інтэрнэтам, таму няхай прысутнічае ў ім Божае слова.
   У найбліжэйшы час мы плануем:
-    сістэматычныя навіны з дыяцэзіі,
-    сустрэчы з цікавымі людзьмі,
-    чаты, блогі і каталіцкія форумы,
-    інтэрнэтнае радыё,
-    іншыя цікавыя праекты, звязаныя з жыццём Касцёла на Гродзеншчыне.

Сардэчна запрашаем усіх - вернікаў, тых, хто ў пошуку і атэістаў - на нашу інтэрнэтную старонку

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

white
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  93

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.