ГРОДНА
Аўторак,
16 красавіка
2024 года
 

Новы пробашч у Вялікіх Эйсмантах

Дыяцэзія

Ксёндз Мікалай Ціхановіч быў назначаны пробашчам парафіі Імя НПМ і св. Яна Непамуцэна ў Вялікія Эйсманты і парафіі імя Найсвяцейшага Сэрца Езуса і св. Язафата ў Занявічы (дэканат Вялікая Бераставіца). 4 ліпеня б.г. вернікі парафіі прывіталі свайго новага душапастыра.
    Ксёндз Мікалай Ціхановіч нарадзіўся 14. 05. 1977 г. у Юрацішках Іўеўскага раёна. Пасля сканчэння ў 2000 г. ВДС у Гродне 19 мая 2001 г. прыняў святарскія пасвячэнні ў гродзенскай катэдры з рук біскупа Аляксандра Кашкевіча. У 2010 г. кс. Мікалай вывучаў маральную тэалогію ў КУЛе і скончыў яго з навуковай ступенню ліцэнціята, цяпер – вучыцца ў той жа навучальнай установе ў аспірантуры.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  260

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.