ГРОДНА
Панядзелак,
09 снежня 2024 года |
Каралева Нашых Сем’яў
Сёлетнія ўрачыстасці ў Тракелях былі ўжо дзесятыя ў маім жыцці. Але кожны раз я станаўлюся перад тронам маёй Маці, нібы ўпершыню. За гэты перыяд шмат што змянілася ў маім жыцці, змянілася я сама. Я гляджу на свет інакш: у мяне - менш бунту, больш развагі. Сёння я магу сказаць, што за ўсё гэта я павінна быць удзячна Тракельскай Божай Маці.
Я, стоячы перад абразам Каралевы Нашых Сем’яў, шмат чаму навучылася. Усё нашае існаванне падобна да паломніцтва. †
Я, стоячы перад абразам Каралевы Нашых Сем’яў, шмат чаму навучылася. Усё нашае існаванне падобна да паломніцтва. †
На працягу ўсяго жыцця мы – пілігрымы і на розных яго адрэзках у нас ёсць розныя інтэнцыі: часам мудрыя і неабходныя, а іншы раз – бяссэнсавыя і дрэнныя. Важна тое, што Марыя не астаўляе нас ніколі і падтрымлівае ва ўсім, толькі часам мы не цэнім гэтай апекі.
Я лічу, што вельмі шмат у нашым жыцці мы наракаем на тое, што Касцёл забараняе сужыццё перад шлюбам, піць алкаголь, рабіць аборты і г.д. Некаторыя лічаць, што Касцёл сваім - нельга - абмяжоўвае свабоду чалавека. Аднак рэдка людзі думаюць пра тое, што гэтае - нельга - наадварот вызваляе чалавека ад праблемаў у будучыні. Вядома, што сужыццё перад шлюбам можа давесці да непажаданай цяжарнасці і аборту г.зн. да забойства нявіннага дзіцяці або можа прывесці да сужэнства, якое з цягам часу стане кашмарам для мужа і жонкі. А пакутаваць будзе перш за ўсё дзіця. А як агрэсіўна мы рэагуем на тое, калі Касцёл гаворыць, што нельга ўжываць алкаголь! У мяне ёсць адзін знаёмы, які ў 30 гадоў - ужо алкаголік, яго нічога не цікавіць, нават, уласнае жыццё. Я не памятаю, нават, калі я бачыла яго апошні час цвярозым. А ён быў калісьці прыстойны, мудры хлопец, дзяўчыны “шалелі” за ім, а для сяброў ён быў найлепшым таварышам – цяпер мне хочацца плакаць, як я пагляджу на яго. А пачыналася ўсё “нявінна” – з піва. Заўжды людзі думаюць, што яны – самыя мудрыя і іх гэта не сустрэне, а ў выніку яны рызыкуюць сваім уласным і сваіх блізкіх жыццём.
Падчас адарацыі ў Тракелях я заўважыла, як важна сувязь паміж людзьмі, як важна быць адзінай супольнасцю, як цяжка чалавеку рабіць што-небудзь сам–насам і як важна дапамога бліжняга. Нездарма ж Бог прыказаў нам любіць бліжняга свайго, як самога сябе.
Ля ног Тракельскай Божай Маці я малілася таксама за нашыя сем’і, якія павінны быць моцныя Богам. Я ўдзячна маёй дарагой Маме, што Яна дазволіла мне адчуць дар агульнай малітвы ў Тракелях. Трэба шмат маліцца, каб у будучым годзе яшчэ больш людзей адчула гэты дар.

< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
Адзначаем
імяніны: | |
Сёння ўспамінаем памерлых святароў: | |
Да канца года засталося дзён: 23 |
Чакаем Вашай падтрымкі
Дарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.