ГРОДНА
Нядзеля,
10 лістапада
2024 года
 

І цяпер памятай пра нас!

З жыцця Касцёла

Прайшло ўжо 5 гадоў са дня ўрачыстай каранацыі абраза Кангрэгацкай Божай Маці ў Гродне.
Гэты абраз неразрыўна звязаны з горадам над Нёманам і з’яўляецца для яго вельмі важны. Ля яго ўзносяць свае малітвы студэнты і школьнікі з просьбамі аб выдатных поспехах у навуцы і на экзаменах, ля яго моляцца вернікі, выпрошваючы ласкі для сябе і сваіх сем’яў. А пра тое, што Марыя выслухае ўсіх, суцешыць у цярпенні і супакоіць боль, сведчаць шматлікія воты, якія знаходзяцца ля абраза. Кожны, хто ўваходзіць у катэдральную базыліку, спачатку накіроўвае свае крокі да Яе - суцяшальніцы засмучаных, да нашай ласкавай Маці. Мы не ўяўляем сабе ўжо нашай святыні без гэтага невялічкага, але вельмі важнага для ўсіх нас абраза. Але толькі ці ўсе мы ведаем аб яго мінулым?
    Вытокі гісторыі цудоўнага абраза паходзяць з першай паловы XVII ст., калі з Рыму была прывезена копія абраза Снежнай Божай Маці. Пазней яе перадалі моладзі з Марыянскай кангрэгацыі езуіцкага калегіума ў Гродне. 5 жніўня 1664 г. абраз быў урачыста перанесены ў драўляны езуіцкі касцёл імя св. Апосталаў Пятра і Паўла. З таго часу Снежная Божая Маці стала Апякункай Марыянскай кангрэгацыі ў Гродне, а яе абраз называлі Кангрэгацкім ці Студэнцкім, таму што Божая Маці была ў гэтым абразе асаблівай Заступніцай студэнтаў нашага горада. І сёння ўшаноўваюць Яе ў гэтай ролі.
З-за шматлікіх цудаў, якія адбываліся дзякуючы заступніцтву Кангрэгацкай Божай Маці, вернікі з Гродна і ваколіцаў пачалі звяртацца да Яе, як да сваёй Апякункі. У 1686 г. касцёльная камісія, якая была створана для даследавання цудоўнасці абраза НПМ, пацвердзіла шматлікія вылечванні, а віленскі біскуп Юрый Белазор зацвердзіў сваім подпісам падзеі, апісаныя ў пратаколах камісіі. У 1917 г. было ўстаноўлена свята Найсвяцейшай Кангрэгацкай Панны Марыі, якое пачалі адзначаць 5 жніўня. У 1918 г. была зацверджана спецыяльная малітва дзеля ўшанавання НПМ Кангрэгацкай. 4 сакавіка 2003 г. Кангрэгацыя па справах Божага Культу і Дысцыпліны Сакрамэнтаў ад імя Святога Айца Яна Паўла II дазволіла каранаваць абраз папскімі каронамі, што і ажыццявілася 28 жніўня 2005 г. на Пабэрнардынскім пагорку. 2 кардыналы, 3 арцыбіскупы і 8 біскупаў, шматлікія святары, манахі і сёстры з манаскіх ордэнаў, тысячы вернікаў прысутнічалі на гэтай вялікай урачыстасці. Культ Кангрэгацкай Божай Маці пачаў распаўсюджвацца, менавіта, пасля каранацыі абраза. Павялічылася колькасць вернікаў, якія дамагаюцца Яе апекі.

    Я паразмаўляў з пробашчам катэдральнай базылікі ксяндзом Янам Кучынскім наконт пашырэння культу Кангрэгацкай Божай Маці

    кс. Ян Кучынскі Ксёндз Ян, скажыце, калі ласка, ці культ Кангрэгацкай Божай Маці распаўсюджваецца сярод вернікаў горада?
    На працягу тых пяці гадоў пасля каранацыі абраза Кангрэгацкай НПМ Яе культ пашыраецца асаблівым чынам. Павялічылася колькасць вернікаў, якія прыходзяць памаліцца да алтара Кангрэгацкай Божай Маці. На жаль, раней Кангрэгацкая Божая Маці ў гэтым цудоўным абразе не была так шырока вядома людзям. Існаваў толькі вузкі малітоўны круг, члены якога маліліся перад Багародзіцай. Дзякуючы каранацыі Кагрэгацкая Божая Маці ў цудоўным абразе стала больш вядома, таму што гэтая ўрачыстасць была вялікай падзеяй для горада і яе водгалас дайшоў не толькі да паасобных парафій і ўсяго горада, але і - дыяцэзіі, дзяржавы і свету.
    Вось ужо на працягу трох гадоў кожную суботу ў катэдральнай базыліцы ля алтара Кангрэгацкай Божай Маці ажыцяўляюцца св. Імша і набажэнства дзеля Яе ўшанавання. На святую Імшу збіраецца каля 200 чалавек. Гэта – вялікі знак, таму што звыклая св. Імша збірае штодзённа 50 – 100 вернікаў. Гэта яскрава сведчыць пра тое, што людзі ўшаноўваюць культ Кангрэгацкай Божай Маці. Гэтая св. Імша ажыццяўляецца за шматлікія інтэнцыі вернікаў, а кожны можа падаць сваю асабістую інтэнцыю. На працягу некалькіх гадоў у кожную суботу перад св. Імшой мы просім Кангрэгацкую Божую Маці аб здароўі, чытаем інтэнцыі людзей.
    Ці абраз Кангрэгацкай Божай Маці стаў месцам культу для вернікаў з іншых краінаў?
    Вернікі з іншых дзяржаваў прыязджаюць памаліцца перад гэтым цудоўным абразом. У апошні час прыбыла сюды група людзей з Вільні, часам прыязджаюць з Польшчы. Некаторыя прысылаюць пісьмы з просьбамі, каб прыслаць ім абразік Кангрэгацкай Божай Маці, таму што дзесьці прачыталі ў часопісе пра нашую святыню. Рэха разышлося па-за межы Беларусі. Да Кангрэгацкай Божай Маці прыязджаюць таксама групы людзей з Беларусі, хоць не так часта, але бываюць.
    Ці паломніцтвы будуць адной з формаў, каб аддацца пад апеку Кангрэгацкай Божай Маці?
    Пакуль што няма паломніцтваў да абраза, таму што вельмі складана арганізаваць пілігрымку ва ўмовах вялікага горада. Патрэбна прыкласці шмат намаганняў, каб атрымаць дазвол ад дзяржавы.
   Якім чынам моладзь удзельнічае ў набажэнствах дзеля ўшанавання Кангрэгацкай Божай Маці?
    Мы знаем, што Кангрэгацкая Божая Маці з’яўляецца заступніцай студэнтаў. Аднак большасць моладзі толькі два разы ў год падчас экзаменацыйных сесій удзельнічае ў малітве перад абразам. Гэта відаць у пададзеных інтэнцыях падчас суботніх св. Імшаў. Толькі адна з дзесяці маладых асобаў прыходзіць часцей.
    Маладыя моляцца індывідуальна. На жаль, у нас няма малітоўных групаў, але запланавана іх арганізаваць.
    Як будзе праходзіць сёлетняя ўрачыстасць Найсвяцейшай Кангрэгацкай Марыі Панны?
    4 жніўня б.г. св. Імшой у 19.00 гадзінаў пачнецца падрыхтоўка да ўрачыстасці ў духоўным плане. Затым на працягу ночы і наступнага дня пройдзе адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту.5 жніўня б.г. у 19.00 будзе цэлебравана ўрачыстая св. Імша.
    Вось ужо 4 гады пасля каранацыі мы практыкуем чуванне на працягу цэлых сутак у свята Кангрэгацкай БМ. Кожны вернік можа аддаць сябе пад апеку Найсвяцейшай Марыі Панны ў гэтым цудоўным абразе.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

white
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  52

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.