ГРОДНА
Пятніца,
13 снежня 2024 года |
Новая святыня ў Лідзе
1994 г. – улады дазволілі пабудаваць касцёл.
14 ліпеня 1996 г. былі асвечаны крыж і пляцоўка для будаўніцтва святыні. Будаўніцтва касцёла пачалося ў ліпені 1999 г.
26 жніўня 1999 г. былі ўстаноўлены 13 фундаментных блокаў.
На працягу 4 гадоў узводзіліся сцены і дах касцёла.
Усё будаўніцтва святыні працягвалася 11 гадоў да 9 ліпеня 2010 г.
10 ліпеня 2010 г. – кансэкрацыя касцёла, якую ажыццявіў біскуп Аляксандр Кашкевіч.

Як заўважыў іерарх падчас урачыстасці, гэта – адзіны касцёл ва ўсёй нашай дзяржаве, які носіць такое імя. Многія вернікі з горада і шматлікія госці з усёй дыяцэзіі прынялі ўдзел ва ўрачыстасцях. Апрача вернікаў і духавенства прысутнічалі на асвячэнні святыні прадстаўнікі Лідскага раённага выканаўчага камітэта, генеральны консул РП разам з супрацоўнікамі консульства з Гродна, шматлікія госці з Польшчы.
†
З пачатку ўрачыстасці пробашч парафіі імя Святой Сям’і ў Лідзе ксёндз Юзаф Ганьчыц нагадаў пра самыя важныя даты з гісторыі будаўніцтва святыні. Пасля гэтай кароткай гістарычнай даведкі наступіў урачысты момант: біскуп пастукаў у дзверы касцёла сімвалічным ключом і адкрыў святыню. Бакавыя дзверы адчынілі будаўнікі, якія ўзводзілі касцёл. Затым біскуп акрапіў асвечанай вадой сцены святыні і сабраных там вернікаў, акадзіў алтар, што азначала ачышчэнне касцёла. Вернікі, якія прыбылі на ўрачыстасць, не змясціліся ў новай святыні і некалькі іх соцен малілася знадворку касцёла. Усе, хто прыбыў сюды, звярнуліся з літаніяй да Усіх Святых, каб добры Бог асвяціў гэты касцёл.
Біскуп Аляксандр звярнуўся да вернікаў з Божым словам. Ён акцэнтаваў увагу на тым, што асвячэнне новай святыні, у якой з сённяшняга дня паселіцца Езус Хрыстус, з’яўляецца вельмі хвалюючай і важнай для парафіі, дыяцэзіі, дзяржавы і ўсяго ўсеагульнага Касцёла падзеяй. Іерарх спаслаўся на фрагмент Евангелля паводле св. Яна, дзе гаворыцца пра тое, як габрэі адзначалі ўрачыстасць асвячэння святыні. Тады Езус сказаў: “Авечкі Мае слухаюцца голасу Майго, і Я ведаю іх, і яны ідуць за Мной, Я даю ім жыццё вечнае, і не прападуць вечна, і ніхто не вырве іх з маёй рукі. Айцец Мой, Які даў Мне іх, большы за ўсіх, і ніхто не можа вырваць з рукі Айца. Я і Айцец – адно” (Ян 10, 27 – 30).
“Гэта Езус з’яўляецца нашым добрым пастырам”, - падкрэсліў біскуп Аляксандр Кашкевіч. – “Езус ёсць у нас і з намі. Ён знаходзіцца ў нашай святой супольнасці, бо як сам зазначыў: “Бо дзе ў імя Маё збяруцца двое або трое, там і Я пасярод іх” (Мц 18, 20).Таму ўсе вы з’яўляецеся святыняй Бога. Езус – гэта брама да вечнага збавення і Ён чакае нас”.
Пастыр дыяцэзіі звярнуў таксама ўвагу на ролю сям’і ва ўсеагульным Касцёле. Ён зазначыў, што наш Езус Хрыстус пачаў будаваць фундаменты Касцёла ў сям’і ў Назарэце, дзе Ён нарадзіўся і быў паслухмяны сваёй Маці Марыі і Юзафу. У сям’і Збавіцель навучыўся першым прынцыпам пабожнасці – малітве, ісці з дапамогай працы шляхам да святасці. Бацькі з’яўляюцца галоўнымі выхавацелямі сваіх дзяцей і яны павінны быць адказны за гэтую місію. Важнае заданне бацькоў - гэта старацца даваць сваім дзецям добры прыклад. Хрысціянская сям’я магла заўжды перадаць з пакалення ў пакаленне простыя і кароткія малітвы, якія лёгка зразумець, яны з’яўляюцца першым крокам да пабожнасці. Малітва – вельмі важная. Старайцеся, браты і сёстры, штодзённа маліцца разам, знайсці час для размовы з Богам. Як цудоўна, калі кожны дзень разам сям’я адгаворвае дзесятак малітваў “Вітай Марыя...” на ружанцы.
Яшчэ адзін з абрадаў кансэкрацыі касцёла – намашчэнне святым хрызмам алтара і чатырох пліткаў з сімвалічнымі крыжыкамі на іх, якія былі ўмурованы ў сцяну. Ардынарый дыяцэзіі біскуп Аляксандр Кашкевіч ажыццявіў намашчэнне, былі запалены свечкі і электрычнае святло. Спевы і музыка парафіяльнага маладзёжнага калектыву ўпрыгожылі ўрачыстасць. Вернікі, радасныя з-за асвячэння новага дома малітвы, спявалі песню падзякі “Хвала Богу, праслаўляйце Пана. Ён радасцю адорвае нас”. На заканчэнне св. Імшы Найсвяцейшы Сакрамэнт быў размешчаны ў табэрнакулюме. З гэтых пор Езус Хрыстус пасяліўся назаўжды ў гэтым месцы.
Сабраныя вернікі прынеслі для новай святыні дары: ад парафіі ў Тракелях – абраз Тракельскай Божай Маці, ад консульства РП у Гродне – арнаты, ад сваякоў ксяндза-пробашча з Польшчы – харугву Міласэрнага Езуса, ад літургічнай службы - патэны, ад чыгуначнікаў – абраз св. Кацярыны і грашовыя ахвяраванні, ад III ордэну імя св. Францішка – харугву св. Францішка і грошы - ад касцёльнай рады.
Ксёндз Юзаф Ганьчыц сардэчна падзякаваў усім, хто прысутнічаў на гэтай цудоўнай урачыстасці і тым, хто садзейнічаў будаўніцтву касцёла: біскупу Аляксандру Кашкевічу – “скале”, на якой стаіць Касцёл у дыяцэзіі; святарам і сёстрам з манаскіх ордэнаў, прадстаўнікам Лідскага раённага выканаўчага камітэта, генеральнаму консулу РП разам з працаўнікамі консульства з Гродна, інжынерам з “Гроднагражданпраекту”, дырэктарам лідскіх прадпрыемстваў і арганізацый, Саюзу сібіракоў, таварыству “Сябры Гродна і Вільні” з Беластока, будаўнічым, ахвярадаўцам касцёла, ксяндзу-вікарыю Юрыю Беганскаму і сёстрам з манаскага ордэну Дачок Беззаганнай Марыі з парафіі, усім вернікам.

< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
Адзначаем
імяніны: | |
Сёння ўспамінаем памерлых святароў: | |
Да канца года засталося дзён: 19 |
Чакаем Вашай падтрымкі
Дарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.