ГРОДНА
Панядзелак,
16 верасня 2024 года |
Пілігрымка Гродна - Тракелі
28 чэрвеня 2010 г. у катэдральнай базыліцы ў Гродне св. Імшой у 9.00 пачалася XII пешая пілігрымка ў дыяцэзіяльны санктуарый імя Тракельскай Божай Маці. Біскуп Аляксандр Кашкевіч быў галоўным цэлебрантам літургіі. Айцец Юзаф Макарчык OFM Conv. абвясціў гамілію, у якой ён звярнуў увагу паломнікаў на некаторыя прынцыпы, якія абавязваюць пілігрымаў падчас малітоўнай вандроўкі: між іншым на тое, што падчас паломніцтва неабходна засяродзіць увагу перш за ўсё на ўнутраным жыцці. А паколькі пілігрымка з’яўляецца супольным падарожжам, то трэба таксама вучыцца заўважаць іншых і быць гатовым ім дапамагчы - аб гэтым нагадаў а. Юзаф.
На заканчэнне св. Імшы біскуп Аляксандр паблагаславіў пілігрымаў. У паломніцтве прыняло ўдзел каля 200 асобаў.
< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
Адзначаем
імяніны: | |
Да канца года засталося дзён: 107 |
Чакаем Вашай падтрымкі
Дарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.