|
ГРОДНА
Пятніца,
07 лістапада 2025 года |
Рамка з вішнёвых костачак
Заўвага:
Адразу папярэдзім: праца даволі карпатлівая, але яе вынік пераўзыходзіць чаканні!
Адразу папярэдзім: праца даволі карпатлівая, але яе вынік пераўзыходзіць чаканні!
Матэрыялы і прылады:Шчыльны кардон, фарбы, пэндзлік, лак, нажніцы, клей ПВА і вішнёвыя костачкі.
Спосаб выканання:
1. Намалюйце контур сэрца на шчыльным кардоне. Намалюйце таксама рамку-сэрца з прарэзам у цэнтры.
2. Выражце аснову-сэрца і рамку-сэрца з прарэзам у цэнтры. Па памерах яны, вядома, павінны супадаць.
3. Размалюйце рамку ў адзін з тых колераў, у якія будуць пафарбаваны костачкі. Гэта вельмі важна, інакш будзе прасвечвацца колер кардона.
4. Падзяліце вашы костачкі на 5 частак і размалюйце іх у розныя колеры (можна ўзяць колеры аднаго тону).
5. Калі фарба добра высахне, пакрыйце кожную костачку лакам з усіх бакоў. Гэта для таго, каб фарба потым не змывалася.
6. Прыляпіце костачкі на рамку, дайце высахнуць.
7. Прыгожая рамка - гатова.
| < Папярэдняя | Наступная > |
|---|
Літургічны каляндар
![]() | |
Адзначаем
імяніны: | |
Да канца года засталося дзён: 55 | |
Чакаем Вашай падтрымкі
Дарагія Чытачы!Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.




