|
ГРОДНА
Пятніца,
14 лістапада 2025 года |
Малюнкі на каменьчыках
Гэтыя прыгожыя вырабы можна зрабіць самастойна і ўпрыгожыць імі памяшканне. Яны будуць нагадваць пра непаўторныя летнія дзянькі. Матэрыялы і прылады:
плоскія гладкія каменьчыкі (галька), гуашавыя фарбы, пэндзлікі, а таксама лак (можна купіць лак для афарбоўкі аўтамабіля ў балончыку) і, вядома, фантазія.
Спосаб выканання:
Намалюйце малюначак на каменьчыку. Дайце высахнуць. Пасля гэтага пакрыйце лакам (каб фарба не змывалася) і зноў дайце высахнуць. Выраб - гатовы! Вы можаце прыдумаць малюнак хрысціянскай тэматыкі.
Парада: імкніцеся выкарыстоўваць светлыя таны, бо пасля таго, як вы пакрыеце лакам каменьчык, малюначак цямнее.
| < Папярэдняя | Наступная > |
|---|
Літургічны каляндар
![]() | |
Адзначаем
імяніны: | |
Да канца года засталося дзён: 48 | |
Чакаем Вашай падтрымкі
Дарагія Чытачы!Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.




