ГРОДНА
Нядзеля,
03 снежня 2023 года |
Юбілей касцёла ў Начы

1529 год. Марыя, удава Януша Касцевіча з Падляскага ваяводства клапоціцца аб стварэнні парафіі і аплачвае будаўніцтва касцёла.
1756 год. Князь Юзаф Кучэўскі будуе на месцы старога касцёла - новы, таксама драўляны. Да Нацкай парафіі належала ў той час каля 60 вёсак і парафія налічвала 9086 вернікаў.
У 1891 годзе была пабудавана плябанія.
21 красавіка 1900 года быў атрыманы дазвол на будаўніцтва новага касцёла ў вёсцы Нача.
15 жніўня 1900 года - асвечаны вуглавы камень. Акт асвячэння правёў кс. Караль Любянец, прафесар Духоўнай семінарыі ў Вільні.
У 1910 годзе быў пабудаваны новы касцёл з дзвюма вежамі ў раманскім стылі, падлога - з бетону. Даўжыня касцёла складае 76 аршынаў, шырыня - 30 аршынаў. Дах касцёла і вежы былі накрыты ацынкаванай бляхай. Парафія налічвала 5142 верніка. †
29 чэрвеня 1915 года. Падчас урачыстасці святых Пятра і Паўла ў касцёл была прывезена фігура Журботнага Езуса і размешчана ў галоўным алтары.
У 1935 годзе ў парафіі пражывае 6605 вернікаў.
Да распаду Савецкага Саюзу парафія ў Начы складалася з 45 вёсак, з ліку якіх 18 - на літоўскай тэрыторыі і 27 - на беларускай зямлі.
Цяпер у парафіі ёсць 14 вёсак: Нача, Салтанішкі, Алекшышкі, Межанцы, Толцішкі, Высокіе, Міцканцы, Белюнцы, Гінэлі, Пузелі, Салапяцішкі, Шаўры, Мацюнцы, Навасады, у якіх жыве 1180 вернікаў.
29 чэрвеня 2010 г. біскуп Аляксандр Кашкевіч быў галоўным цэлебрантам св. Імшы. Біскуп Антоній Дзям’янка абвясціў гамілію, прысвечаную 100 годдзю святыні ў Начы.

< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
![]() | |
Адзначаем
імяніны: | |
Сёння ўспамінаем памерлых святароў: | |
Да канца года засталося дзён: 29 |
Чакаем Вашай падтрымкі

Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.