ГРОДНА
Чацвер,
16 мая 2024 года |
Слоўнік міністранта
Старонка міністранта
Патэна –
гэта літургічнае начынне для Эўхарыстычных постацяў у форме невялікай талерачкі ці глыбейшага начыння. Яна выканана з высакароднага металу і часцей за ўсё аздоблена. З самага пачатку патэна была вялікая з-за таго, што на ёй ламалі Кансэкраваны Хлеб. А з той пары, калі пачалі выпякаць невялікія прычасці, было дастаткова малой. Патэна сімвалізуе Гроб Панскі.
Келіх – літургічнае начынне, якое ўжываецца падчас св. Імшы для кансэкрацыі віна. Унутры ён аздоблены золатам ці серабром. У старажытнасці келіх быў вялікі з дзвюма ручкамі, каб яго мог падтрымаць дыякан, які падчас удзялення св. Камуніі пад выглядам віна падаваў яго вернікам.З цягам часу, калі св. Камунію ўдзялялі ў выглядзе адной постаці, то келіх стаў меншых памераў і прыняў форму цюльпана.
Манстранцыя
– аздобленае каштоўнае начынне, у якім выстаўляецца Найсвяцейшы Сакрамэнт для публічнай адарацыі ці для пераносу ва Эўхарыстычнай працэсіі.Яе ўжываюць з XIV стагоддзя.Манстранцыя аздоблена па-мастацкукаштоўнымі каменнямі паводле рэлігійных матываў. У кустодыі захоўваецца Найсвяцейшая Гостыя, якая прызначана для манстранцыі. Гостыя ўкладваецца ў невялічкую падстаўку з адтулінай для Гостыі на ножцы, якую называюць луной ці мельхізэдэкам.

< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
Адзначаем
імяніны: | |
Да канца года засталося дзён: 230 |
Чакаем Вашай падтрымкі
Дарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.