ГРОДНА
Нядзеля,
08 верасня 2024 года |
XIV Нядзеля звычайная
З Eвангелля св.Лукі
Пан прызначыў семдзесят двух іншых вучняў і паслаў іх па двое перад сабою ў кожны горад і месца, куды сам хацеў ісці. I сказаў ім: “Жніво сапраўды вялікае, а работнікаў мала, таму прасіце Гаспадара жніва, каб паслаў работнікаў на жніво сваё.
Ідзіце, вось Я пасылаю вас, як ягнят сярод ваўкоў. Не бярыце ні машны, ні торбы, ні сандаляў і ў дарозе нікога не вітайце. У які б дом ні ўвайшлі, спачатку кажыце: “Спакой гэтаму дому!” I калі будзе там сын спакою, то на ім спачне ваш спакой. Калі ж не, то вернецца да вас. Заставайцеся ў тым доме, ешце і піце, што ёсць у іх, бо работнік заслугоўвае платы сваёй. Не пераходзьце з дому ў дом.
I калі прыйдзеце ў які горад, і прымуць вас, ешце, што вам пададуць. I аздараўляйце ў ім хворых, і кажыце ім: “Наблізілася да вас Валадарства Божае”. Калі прыйдзеце ў які горад, і не прымуць вас, то выйдзіце на яго вуліцы і скажыце: “Нават пыл горада вашага, які прыліп да ног нашых, атрасаем; аднак ведайце, што наблізілася да вас Валадарства Божае. Кажу вам, што Садоме ў дзень той будзе лепш, чым таму гораду”.
Семдзесят два вучні вярнуліся з радасцю і казалі: “Пане, нават злыя духі слухаюцца нас у імя Тваё”. А Ён казаў ім: “Я бачыў сатану, які падаў з неба, як маланка. Вось даю вам уладу наступаць на змеяў і скарпіёнаў, і на ўсю варожую сілу, і нішто не пашкодзіць вам. Аднак не радуйцеся таму, што духі слухаюцца вас, а радуйцеся таму, што імёны вашыя запісаны ў нябёсах”. †

Лк 10, 1-12. 17-20
Актуальная праблема веры
Некалькі справаў, якія закрануў Езус у сённяшнім фрагменце Евангелля паводле Лукі, можна пракаменціраваць па-рознаму. Дзеі Апосталаў і іхнія Пасланні нямнога гавораць нам пра дзейнасць 72 вучняў. Пасля таго, як Хрыстус паўстаў з памерлых, гэтыя вучні павінны былі хіба працягваць сваю місію на зямлі. Які ж быў яе плён? Ці ж мы дачакаемся задавальняючага тлумачэння, якое датычыць лёсу тых мясцінаў і людзей, якія адкінулі навучанне Езуса? Як жа выглядаюць справы з той Божай моцай, якая была такой надзвычай эфектыўнай у дзейнасці першых хрысціянаў, а сёння як бы крыху “усыпленай”? І нарэшце паўстае найбольш канкрэтнае пытанне: “Якія неабходна выканаць умовы, каб нашае імя было запісана ў нябеснай Кнізе Жыцця?”
Адказу на пытанне трэба шукаць у тым жа самым Евангеллі і ў жыцці Касцёла, які “вырас” з яго і на працягу 20 стагоддзяў у сваім навучанні з увагай схіляўся над словамі Збавіцеля.
Евангелле гаворыць нам пра няўхільнасць Божай волі і пра наступствы, якія выплываюць з прыняцця ці адкідання Асобы Езуса. У гэтай драме, якая разыгрываецца на сцэне свету, нельга стаяць збоку, аставацца нейтральным ці чакаць, хто ў рэшце рэшт атрымае перамогу. Тут няма месца на ваганні і сумненні. Гэтыя апошнія Езус развеяў падчас сваёй мукі, канання на крыжы і Змёртвыхпаўстання. На працягу стагоддзяў Касцёл жа выхаваў не аднаго чалавека ў духу святасці.

Кс. Яраслаў Грынашкевіч
< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
Адзначаем
імяніны: | |
Да канца года засталося дзён: 115 |
Чакаем Вашай падтрымкі
Дарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.