ГРОДНА
Субота,
20 красавіка
2024 года
 

Прызваны ці «нармальны»?

Слова рэдактара

Нумар 13 (306), 4 ліпеня 2010 Аднойчы я пачуў вось такое пытанне ад аднаго чалавека, які шукаў для сябе неабходнага адказу. Ён, шукаючы сэнс уласнага жыцця, а таксама жадаючы палепшыць яго, хацеў, напэўна, па-людскі знайсці “сваё” шчасце. Гэты чалавек імкнуўся мне ўсё растлумачыць. Гэта была прыгожая і мудрая аповесць. Я слухаў тое, што ён гаварыў мне, уважліва, бо гэта схіляла да роздуму. Але думкі, як вядома, ходзяць дзіўнымі шляхамі. І тут трэба крыху растлумачыць. Я лічу,што гэты чалавек не разумеў да рэшты, што азначае прызванне. Калі б прыняць яго ход мышлення, то трэба было б размежаваць гэтыя паняцці. Давайце ж задумаемся разам, ці ён меў рацыю.
    Я стараўся ўспомніць як найбольш розных асацыяцый са словам “прызванне”: касцёл, ксёндз, сястра з манаскага ордэну, кляўзура, кляштар, забавы, недахоп дыскатэкаў, сутана, аскетызм, пост, малітва, пакуты, апушчаная ўніз галава і так далей. І менавіта так лічыць большасць з нас, але гэта – памылка.
Кожны чалавек – прызваны. Бог з’яўляецца аўтарам думкі пра прызванне, якое датычыць толькі і выключна чалавека. І пра гэта трэба памятаць. Кожны з нас пакліканы да жыцця, да рознага роду дзейнасці. Прызванне азначае кліканне. Пакліканы – гэта той, які чуе гэты заклік. А якога прызыву трэба слухаць – на гэтае пытанне, дарагія чытачы, няхай кожны з Вас адкажа сам сабе.
    Добрае распазнанне паклікання – гэта вельмі важная справа, каб пазней не рабіць у жыцці памылкаў. Трэба ведаць, якім хоча бачыць мяне Бог.
   Напэўна,асабліва маладыя людзі задумваюцца над гэтым. Але і кожны з нас імкнецца штосьці зрабіць у гэтым напрамку: ад чакання манны з неба аж да спробы рабіць што-небудзь па-своему:ніхто не хоча знаходзіцца ўсё сваё жыццё на чужым месцы, а свайго так і не знайсці. Бог даў кожнаму з нас падарунак: сваё месца для кожнага чалавека на цудоўным зямным шары. А таму выкарыстайце гэты падарунак!
    Вяртаючыся да майго субяседніка, які, напэўна, годны вялікага здзіўлення і павагі, я лічу, што перш за ўсё ён павінен зразумець, чым ёсць прызванне. Няхай гэтая асоба змірыцца сама з сабой, карыстаючыся свабодным выбарам, пачуе Божы голас. Няхай Божая Маці будзе для яе і для кожнага з нас прыкладам: Тая, якая найлепшым чынам адказала на Божы заклік сваім “Fiat” (“Так”). Марыя вучыць кожнага з нас, якое мы павінны знайсці месца ў сваім жыцці: гэта месца - ля Хрыста, блізка ля Бога, які нас прызывае.
    Марыя, дапамажы мне адкрыць волю Твайго Сына, знайсці шлях, які Ён падрыхтаваў менавіта для мяне! Давайце ж адорым адзін аднаго хрысціянскім духам.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  256

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.