ГРОДНА
Чацвер,
25 красавіка
2024 года
 

Семінарыя чакае!

Семінарыйная газета

Вышэйшая духоўная семінарыя ў Гродне – сэрца дыяцэзіі - абвяшчае набор на першы год навучання
 Дарагія маладыя сябры!
 Рэктар ксёндз  Юзаф Станеўскі   Кожны чалавек шукае ў жыцці чаго-небудзь, што яму будзе прыносіць шчасце, што дазволіць рэалізаваць сябе, свае мары. Мы шукаем свайго месца ў жыцці: прызвання. Часта мы баімся ўзяцца за выкананне складанага задання, бо не хочам атрымаць паражэнне. Кожны жыццёвы шлях, які мы выбралі, з’яўляецца пэўнай рызыкай: прызванне стварыць сям’ю, жыць самотна, быць святаром – жыць па ўзоры Езуса.
    Але надыходзіць момант і кожны з нас адкрывае сваё пакліканне. Многія раздумваюць аб святарстве, а ў рэшце рэшт ствараюць сям’ю, іншыя хочуць утварыць сям’ю, а жывуць самотна. Мы шукаем адпаведнага стылю жыцця для сябе. І ў дадзенай сітуацыі варта выкарыстаць вопыт і парады кампетэнтных людзей, якія ідуць шляхам свайго прызвання.
Думаючы пра Вас, маладыя людзі, што стаіце перад выбарам правільнага рашэння, якое датычыць Вашай будучыні, 15 – 18 ліпеня 2010 г. пры нашай семінарыі будуць арганізаваны рэкалекцыі. Мы заахвочваем Вас, каб Вы адгукнуліся на гэтую нашую прапанову. Ніхто не мае намеру прымушаць ці пераконваць, што гэта – тваё пакліканне, але мы жадаем толькі стварыць адпаведную атмасферу для таго, каб Вы зрабілі правільны выбар.
    Дарагі сябар!
    Часта ты чуеш, што ўжо адказваеш за сябе, ты -дарослы, адважны. Але прызнайся самому сябе, што ты патрабуеш,шукаеш іншы раз дапамогі ў іншых людзей. Можа, менавіта, рэкалекцыі дапамогуць табе зрабіць правільны выбар, мабілізуюць сілы для пошукаў, пераканаюць у правільнасці выбару. Задумайся і выкарыстай такі шанс! Будзь смелы! Прыбудзь на рэкалекцыі, дзе не трэба будзе браць на сябе ніякіх абавязацельстваў. Пасля рэкалекцый ты не павінен аставацца ў семінарыі, але важна, каб ты стаў сапраўдным чалавекам. Аднойчы Божы слуга Ян Павел II звярнуўся да моладзі з такімі словамі: “Не палохайцеся ўвайсці на шлях вашага прызвання, не бойцеся шукаць праўду пра сябе. У кожнага чалавека ёсць гэтае заданне”.
    19 ліпеня 2010 г. у дзень уступнага экзамену Сэрца Дыяцэзіі адкрыецца, каб прыняць Вас: маладых, цудоўных і адважных.
    Прыбудзь і ты сюды! Мы жадаем табе смеласці, каб пайсці за Хрыстом. Наш жыццёвы шлях будзе беспечны і адначасова багаты прыгодай Евангелля з такім Сябрам і Правадніком, кім ёсць Хрыстус.
    Малады сябар, не бойся! Будзь адважны!

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

red
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  251

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.