ГРОДНА
Серада,
24 красавіка
2024 года
 

20 чэрвеня 2010 года

Ад шчырага сэрца

◊◊◊
Паважаны біскуп Антоній Дзям’янка!
Віншуем Вас з Імянінамі і шчыра жадаем Вам Божага благаславення на кожны дзень святарскай паслугі, пастаяннай апекі Марыі Панны, душэўнага супакою, штодзённай радасці, верных сяброў.
З малітвай удзячныя вернікі Гродзенскай дыяцэзіі
◊◊◊
Выражаем спачуванне і жаль шаноўнаму біскупу Аляксандру Кашкевічу з-за адыходу да дому Айца дарагога брата Юзафа,злучаючыся з Вамі ў смутку і жалобе.
З малітвай дыяцэзіяне
◊◊◊
Паважаны ксёндз Ян Рэйшэль!
З нагоды Імянінаў сардэчна жадаем Вам усіх Божых ласкаў, няспыннай апекі Найсвяцейшай Марыі Панны, здароўя на доўгія гады і сілаў у нялёгкай святарскай працы.
Удзячныя парафіяне з вёскі Скерсі
◊◊◊
Шаноўны ксёндз-пробашч, пралат Антоній Ханько і вікарый Антоній Адамовіч!
Віншуем Вас з Імянінамі і жадаем Вам як найбольш Божых ласкаў, апекі Марыі Панны, здароўя, дабрыні, людской памяркоўнасці, поспехаў, усяго найлепшага. Мы дзякуем за прыгожае навучанне, добрыя словы і ўсмешку для кожнага.
Удзячныя харысты з Пабэрнардынскага касцёла
◊◊◊
Паважаны ксёндз-пробашч Пётр Кубель!
Віншуем Вас з Імянінамі і сардэчна жадаем Вам здароўя, душэўнага супакою, благаславення Вастрабрамскай Божай Маці, зычлівых людзей, сілаў і стойкасці ў святарскай паслузе, доўгіх гадоў жыцця. Сардэчна дзякуем за чулае сэрца, малітвы за нас. Няхай Бог кіруе Вашым добрым святарскім шляхам.
Парафіяне з Крупава, сем’і Чайко і Матусевіч
◊◊◊
Паважаны ксёндз Павел Звяжынскі!
З нагоды Імянінаў сардэчна жадаем Вам усіх Божых ласкаў, няспыннай апекі Марыі Панны, здароўя, поспехаў у навуцы. Няхай Святы Дух асвятляе Ваш шлях прыгожай святарскай працы.
З малітвай вернікі з Рандзілаўшчыны, Скрундзяў і Падвялікага
◊◊◊
Паважаны ксёндз-рэдактар Павел Салабуда!
Сардэчна віншуем Вас з Імянінамі і жадаем Вам здароўя на доўгія гады, прыгожага плёну творчай працы на хвалу Касцёла. Няхай Усемагутны Бог, Езус Хрыстус, Марыя Панна і Святы Дух дапамагаюць Вам заўжды.
Удзячныя парафіяне з Рандзілаўшчыны, Скрундзяў і Падвялікага з Ліды – Фары
◊◊◊
Шаноўны ксёндз Віталій Чурган!
Віншуем Вас з днём Нараджэння і сардэчна жадаем Вам усіх Божых ласкаў, дароў Святога Духа, здароўя, душэўнага супакою, штодзённай радасці, зычлівасці і людской паблажлівасці. Няхай Хрыстус благаславіць Ваш святарскі шлях, а Божая Маці ахінае Вас плашчом сваёй мацярынскай апекі. Сардэчна дзякуем Вам за ўсё, што Вы робіце для нас.
Вернікі з кружка Жывога Ружанца імя Тракельскай Божай Маці з Юрацішкаў
◊◊◊
Паважаны ксёндз Павел Шаньчук!
З нагоды Імянінаў перасылаем Вам сардэчныя пажаданні: Божага благаславення, дароў Святога Духа і апекі Найсвяцейшай Марыі Панны на кожны дзень святарскай паслугі.
Удзячныя парафіяне з Гожы і Пералому
◊◊◊
Паважаны ксёндз Віталій Чурган!
Шчыра віншуем Вас з днём Нараджэння. Няхай добры Бог апякуецца Вамі заўжды, а Марыя Панна ахоўвае Вас нядрэмным вокам і выпрошвае для Вас у свайго Сына неабходныя ласкі. Жывіце доўга і будзьце здаровы, каб і далей прыгожа абвяшчалі Божае слова і падтрымлівалі вернікаў у духоўным плане. Дай жа Вам, Божа, шмат сілаў і стойкасці для будаўніцтва нашай святыні, а таксама - шчодрых і памяркоўных вернікаў.
З малітвай удзячныя парафіяне з Юрацішкаў
◊◊◊
Шаноўны ксёндз-пробашч Павел!
З нагоды 10-ай гадавіны святарскіх пасвячэнняў і Імянінаў ад усяго сэрца мы жадаем Вам здароўя на доўгія гады жыцця, радасці, любові, душэўнага супакою, зычлівасці і людской памяркоўнасці, сілаў і стойкасці ў нялёгкай святарскай працы, няспыннай апекі Вастрабрамскай Божай Маці і дароў Святога Духа.
Удзячныя члены аддзелу Саюза палякаў Беларусі з Індуры
◊◊◊
Паважаны ксёндз Ян з парафіі Жалудок!
Віншуем Вас з Імянінамі і сардэчна жадаем: Няхай Вам добра будзе з намі, І будзе шмат радасных дзён, А Божае Сэрца ў кожную хвіліну Няхай благаславіць Вас.
Удзячныя парафіяне з вёскі Купры
◊◊◊
Шаноўны ксёндз Павел Беланос!
З нагоды Імянінаў сардэчна жадаем Вам усіх Божых ласкаў, апекі Марыі Панны, здароўя на доўгія гады жыцця і ўсяго найлепшага. Сардэчна дзякуем за ўсё, што Вы робіце для нас.
Касцёльны камітэт і ўдзячныя парафіяне з Макараўцаў
◊◊◊
Паважаны ксёндз Павел Калеснік!
З нагоды Імянінаў перасылаем Вам самыя прыгожыя пажаданні: няхай добры Бог узнагародзіць Вас за ахвярную працу ў нашым касцёле і адорыць усімі ласкамі на кожны дзень святарскага жыцця,Божая Маці ахінае плашчом сваёй мацярынскай апекі, а Святы Дух дае натхненне для абвяшчэння вернікам Божых словаў і праўды. Жывіце доўга і будзьце здаровыя, няхай навокал Вас будуць шчырыя, зычлівыя людзі. Мы жадаем Вам штодзённай радасці, душэўнага супакою і цішыні ў сэрцы. Ад усяго сэрца мы дзякуем Вам за добрае і чулае сэрца, за нясенне веры і за дапамогу, за добрыя словы і сардэчную ўсмешку.
З малітвай парафіяне з Жодзішкаў
◊◊◊
Паважаны ксёндз Ян Гавецкі!
Віншуем Вас з Імянінамі і сардэчна жадаем Вам усіх Божых ласкаў на нялёгкім святарскім шляху, няспыннай апекі Найсвяцейшай Марыі Панны, здароўя на доўгія гады, зычлівасці і людской памяркоўнасці, усяго найлепшага.
Удзячныя вернікі з вуліцы Садовая, працаўнікі касцёла і міністранты
◊◊◊
Паважаны ксёндз Раман Ялоўчык!
Віншуем Вас з днём Нараджэння і сардэчна жадаем Вам здароўя, штодзённай радасці, душэўнага супакою, сілаў для дальнейшай святарскай працы і яе прыгожага плёну, Божага благаславення. Няхай Вастрабрамская Божая Маці клапоціцца аб Вас на Вашым жыццёвым шляху.
Касцельны камітэт, сем’і Жарычаў і Пісарэвічаў з Усялюба
◊◊◊
Паважаны ксёндз Пётр Вісьнеўскі!
Віншуем Вас з Імянінамі і шчыра жадаем Вам здароўя, нястомнасці для службы Богу і людзям, душэўнага супакою, плённай душпастырскай працы, Божага благаславення і апекі Марыі Панны.
Удзячныя парафіяне з Шылавічаў
◊◊◊
Паважаны ксёндз Ян Раманчук!
Віншуем Вас з Імянінамі і сардэчна жадаем Вам усіх Божых ласкаў, шмат радасных дзён, здароўя. Няхай добры Бог адорыць Вас сваімі ласкамі, а Марыя Панна ахінае Вас плашчом сваёй мацярынскай апекі.
Мама, сем’і: Раманчукоў і Жылінскіх
◊◊◊
Паважаны ксёндз Павел Гардзейчык!
Віншуем Вас з Імянінамі і сардэчна жадаем Вам моцнага здароўя на доўгія гады, душэўнага супакою, сардэчных людзей на святарскім шляху. Няхай Божая ласка асвеціць Ваш жыццёвы шлях, а Марыя Панна ахінае Вас плашчом сваёй мацярынскай апекі.
Вернікі з парафіі імя Станіслава Косткі з Ваўкавыска.
◊◊◊
Вялебны ксёндз Ян Кучынскі!
Віншуем Вас з днём Нараджэння і Імянінамі і сардэчна жадаем Вам здароўя, шмат радасных і шчаслівых хвілінаў у жыцці, людской зычлівасці, нязгаснага запалу для службы Богу і людзям. Няхай добры Бог узнагародзіць Вашае добрае сэрца і ўсыпле Ваш шлях самымі прыгожымі кветкамі. Няхай Кангрэгацкая Божая Маці клапоціцца пра Вас нясыпынна, каб нічога не засмуціла Вашай мілай усмешкі, якая выходзіць з сэрца і асвятляе кожнага чалавека.
З малітвай удзячныя парафіянкі і знаёмыя
◊◊◊
Шаноўныя ксёндз-пробашч Ян Кучынскі і ксёндз Ян Рушніцкі!
Віншуем Вас з Імянінамі і днём Нараджэння і шчыра жадаем Вам радасці, сілаў і стойкасці, моцнага здароўя на доўгія гады жыцця, Божага благаславення, няспыннай апекі Кангрэгацкай Божай Маці на шляху святарскай паслугі, а таксама душэўнага супакою і людской зычлівасці. Мы дзякуем за веліч працы, цярплівасць, мудрыя парады і вялікае сэрца.
Касцёльны камітэт
◊◊◊
Паважаныя ксёндз Павел Гардзейчык і клерык Павел Раманоўскі!
Віншуем Вас з Імянінамі і шчыра жадаем Вам духа рады і сілы, ведаў і пабожнасці. Няхай добры Бог клапоціцца Вамі, а Марыя Панна ахінае Вас плашчом сваёй мацярынскай дабрыні.
Вернікі з парафіі імя св. Юзафа з Гродна
◊◊◊
Паважаныя ксёндз Павел Астукевіч і сястра Яніна Стэльмах!
Віншуем Вас з Імянінамі і сардэчна жадаем Вам усіх Божых ласкаў, няспыннай апекі Найсвяцейшай Марыі Панны, здароўя на доўгія гады, шчырых і зычлівых людзей побач і ўсяго найлепшага.
Вернікі з Індуры

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.