ГРОДНА
Аўторак,
03 снежня
2024 года
 

Інфармацыя аб пілігрымках

Дыяцэзія

Пілігрымка “Гродна – Тракелі”Пілігрымка “Гродна – Тракелі”
Запрашаем усіх у супольнае паломніцтва ў санктуарый у Тракелі. Дзякуючы высілкам пешай вандроўкі, мы пабываем на рэкалекцыях у дарозе, будзем дзякаваць за атрыманыя даброты, выпрошваць ласкі і прасіць у Бога, каб Ён прабачыў нашыя грахі.

    Траса: Гродна – Азёры – Астрына – Забалаць –Пагародна – Тракелі.
    Колькасць удзельнікаў: звыш 400 чалавек.
    Пачатак пілігрымкі: 28 чэрвеня ў 9.00 гадзінаў, гродзенская катэдра.
    Падчас адпачынку ля р. Котра пройдзе канцэрт дзяцей з Дому дзіцяці з Галавіч-полля.
    Ксёндз Андрэй Радзевіч
Пілігрымка з дэканату Іўе
Пілігрымка з дэканату Іўе

    Траса: Сурвілішкі – Трабы – Эйгірды – Юрацішкі – Лаздуны – Дуды – Іўе – Гаўе – Суботнікі – Геранёны -Тракелі.
    Колькасць удзельнікаў: каля 250 асобаў.
    Пачатак пілігрымкі: 28 чэрвеня ў 9.00 гадзінаў.
    Запіс і дадатковая інфармацыя: у сваіх пробашчаў.
    Ксёндз Ян Гавецкі

Пілігрымка “Ваўкавыск – Тракелі”
Пілігрымка “Ваўкавыск – Тракелі”

Божая Маці, апякунка нашых сем’яў, вядзе нас заўжды. Давайце пойдзем усе, аб’яднаныя ў малітве, да Яе Матчынага трону ў Тракелі!

    Траса: Ваўкавыск – Правыя Масты – Шчучын – Новыя Васілішкі – Ліда, касцёл імя св. Сям’і – Тракелі.
    Колькасць удзельнікаў: звыш 200 асобаў.
    Пачатак пілігрымкі: 28 чэрвеня ў 8.00 гадзінаў, касцёл імя св. Вацлава ў Ваўкавыску.
    Дадатковая інфармацыя: у сваіх пробашчаў.
    Падчас пілігрымкі можна будзе паслухаць сведчанні людзей аб жыцці ў сям’і.
    Ксёндз Віктар Ханько

Пілігрымка “Смаргонь – Тракелі”
Пілігрымка “Смаргонь – Тракелі”

    Траса: Смаргонь – Залессе – Крэва – Баруны – Гальшаны – Трабы – Жэмыслаўль – Суботнікі – Ліпнішкі – Тракелі.
    Колькасць удзельнікаў: плануем каля 150 асобаў.
    У гэтым годзе падчас паломніцтва пройдуць рэкалекцыі пра Эўхарыстыю.
    Пачатак пілігрымкі: паломнікі вырушваюць 26 чэрвеня са Смаргоні ў 11.00 гадзінаў.
Я заахвочваю, каб моладзь выкарыстала гэты свабодны час у добрым напрамку. Мы разам будзем задумвацца над Эўхарыстыяй. Кожны з нас можа перажыць выключную сустрэчу з Хрыстом.
    Ксёндз Аляксандр Мятліцкі

Пілігрымка “Ашмяны – Тракелі”
Пілігрымка “Ашмяны – Тракелі”

    Траса: Ашмяны – Баруны – Гальшаны – Трабы – Суботнікі – Юрацішкі – Іўе – Ліпнішкі – Тракелі.
    Колькасць удзельнікаў: плануем каля 120 чалавек.
    Пачатак пілігрымкі: выходзім з Ашмянаў 29 чэрвеня ў 7.00 гадзінаў.
   
Падчас аднаго з адпачынкаў мы плануем правесці дыскусію пра жыццё і дзейнасць Касцёла.
    Няхай кожны з нас ідзе з дзіцячай радасцю да Марыі і даверыцца Божай Маці. Ксёндз
    Павел Паўлюкевіч

Пілігрымка “Навагрудак – Тракелі”
Пілігрымка “Навагрудак – Тракелі”

    Траса: Навагрудак – Бярозаўка – Ёдкі – Тракелі.
    Яе працягласць - 3 дні.
    Колькасць удзельнікаў пілігрымкі: каля 100 асобаў.
    Паломнікі выходзяць 30 чэрвеня з Навагрудка.
   Дадатковую інфармацыю можна атрымаць ў сваіх душпастыраў.
Сардэчна запрашаю ўсіх, хто жадае, прыняць удзел у паломніцтве да Маці – Каралевы Нашых Сем’яў. Сваім паломніцкім высілкам застаўце задумацца іншых над сваім жыццём!
    Ксёндз Аляксандр Баклажэц

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

white
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  29

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.