ГРОДНА
Пятніца,
19 красавіка
2024 года
 

23 мая 2010 года

Ад шчырага сэрца

◊◊◊
З нагоды юбілею святарскіх пасвячэнняў у год Святарства паважаным: біскупу Аляксандру Кашкевічу, арцыбіскупу Марціну Відовічу, арцыбіскупу Тадэвушу Кандрусевічу, біскупу Уладзіславу Бліну, біскупу Казіміру Велікасельцу сардэчна жадаем здароўя на доўгія гады, зычлівасці і людской памяркоўнасці, душэўнага супакою, цішы ў сэрцы, шмат пагодлівых і радасных дзён. Няхай добры Бог, які паклікаў Вас служыць, благаславіць і вядзе самым прыгожым шляхам, Міласэрная Маці апякуецца Вамі няспынна, а Святы Дух адорвае неабходнымі ласкамі.
З малітвай вернікі Гродзенскай дыяцэзіі
◊◊◊
Паважаны ксёндз Яраслаў Грынашкевіч!
Віншуем Вас з юбілеем святарскіх пасвячэнняў і перасылаем Вам самыя прыгожыя пажаданні: Даверыўся Богу і Яго любові – Няхай Ён цябе адорыць са сваёй шчодрасці. Няхай дасць Табе сілы і добрае, чулае сэрца, Каб нёс людзям Езуса святарскімі рукамі. Няхай Святы Дух падкажа найпрыгожэйшую мову, Калі вернікам будзеш абвяшчаць Хрыстовае слова. Няхай Табе сонца свеціць, душа радуецца, Няхай Табе ясная будучыня мудрыя планы снуе. Здароўе дапісвае, будуць людзі мілыя, Бог дасць цішыню ў сэрцы і ўзмоцненыя сілы. Мы захаваем у сэрцах аб Табе добрую памяць. А за службу для нас – шчырае аддзяч, Божа!
Удзячныя парафіяне з Макараўцаў, рэдакцыя газеты “Слова Жыцця”
◊◊◊
Паважаныя ксяндзы: Ян Залога і Ян Пецюн!
Віншуем Вас з Імянінамі і сардэчна жадаем Вам здароўя на доўгія гады, шчасця, поспехаў, прыгожага плёну душпастырскай працы, Божага благаславення і няспыннай апекі Марыі Панны.
Касцёльны камітэт і парафіяне з Жырмунаў
◊◊◊
Паважаны ксёндз Антоній Казлоўскі!
З нагоды 7-мі годдзя святарскай паслугі сардэчна жадаем Вам Божага благаславення, няспыннай апекі Марыі Панны, людской зычлівасці на святарскім шляху, сілаў і нястомнасці, душэўнага супакою, доўгіх гадоў жыцця. Няхай кожны дзень жыцця праходзіць у прыемнай атмасферы людской зычлівасці.
Удзячныя парафіяне з Вішнева
◊◊◊
Паважаны ксёндз Ян Гавецкі!
З нагоды 20-ай гадавіны святарскіх пасвячэнняў сардэчна жадаем Вам Божага благаславення і няспыннай апекі Марыі Панны Міласэрнасці, здароўя і душэўнага супакою. Ад усяго сэрца мы дзякуем Вам за прыгожа абвешчанае Божае слова, бацькоўскі клопат і зычлівасць, добрае адкрытае сэрца. Няхай Бог узнагародзіць ахвярную святарскую працу, а анёл-ахоўнік беражэ па дарозе да нас.
З малітвай вернікі з Галімшчызны і з Іўя
◊◊◊
Паважаныя ксяндзы: Валерый Мазюк і Віктар Бохан,
сястра Юзэфа! Віншуем Вас з днём Нараджэння і жадаем Вам здароўя, радасці, дароў Святога Духа, спаўнення ўсіх мараў. Ад усяго сэрца мы дзякуем Вам за працу сярод моладзі і дзяцей, за цудоўныя казанні і споведзі, за старанную душпастырскую працу.
Удзячныя парафіяне
◊◊◊
Шаноўны ксёндз-дзекан Генрых Яблонскі!
З нагоды 23-ай гадавіны святарскіх пасвячэнняў жадаем Вам усяго самага найлепшага. Няхай Бог, з далоні якога Вы бераце здольнасці, прадоўжыць Вашыя гады ў міры і любові, няхай адорыць Вас здароўем і стойкасцю. Няхай св. Ян Марыя Віянэй, заступнік святароў, будзе сапраўдным узорам для Вас, добрым і шчырым апекуном, удзеліць благаславенне і дасць моцы прыняць цяжкасці кожнага дня. Мы ўдзячны вам за ахвярную і шчырую працу, за прыгожа абвешчанае Божае слова.
З памяццю і малітвай парафіяне з Забалаці
◊◊◊
Паважаны ксёндз-дзекан Пётр Марцінец!
Віншуем Вас з днём Нараджэння і сардэчна жадаем Вам здароўя, шчасця, сілаў і нястомнасці ў службе Богу і людзям, зычлівых і шчырых людзей побач, поспехаў ва ўсіх справах. Няхай добры Бог благаславіць, адорвае няспыннай сваёй ласкай і супакоем, а Божая Маці асвятляе шлях промнямі сваёй міласэрнасці.
Вернікі з парафіі імя Хрыста-Валадара з Азёраў
◊◊◊
Шаноўны ксёндз Пётр Марцінец!
З нагоды дня Нараджэння сардэчна жадаем Вам усіх Божых ласкаў і няспыннай апекі Марыі Панны, здароўя, шмат радасці і прыгожага плёну святарскай працы.
Часлава Мячкоўская
◊◊◊
Шаноўны ксёндз Ян Рэйшэль!
Сардэчна віншуем Вас з днём Нараджэння і шчыра жадаем Вам няспыннай апекі Беззаганнай, любові і ўсіх Божых ласкаў, здароўя, усмешкаў, людской зычлівасці, душэўнага супакою, сілаў і нястомнасці на святарскім шляху. Сардэчна дзякуем Вам за ўсё, што Вы робіце для нас.
Вернікі з вуліцы Лясной з парафіі Жалудок
◊◊◊
Шаноўны ксёндз Вячаслаў Матукевіч!
Сардэчна віншуем Цябе з трохгоддзем святарскіх пасвячэнняў і шчыра жадаем Табе ўсіх Хрыстовых ласкаў, здароўя на доўгія гады, душэўнага супакою, людской зычлівасці. Няхай Бог, якому Ты даверыўся, вядзе Цябе самым прыгожым шляхам, а Марыя Панна апякуецца Табой няспынна.
Бацькі, якія Цябе любяць
◊◊◊
Паважаныя дыяканы: Юрый Ёдзік і Руслан Мазан!
Сардэчна віншуем Вас са святарскімі пасвячэннямі і жадаем здароўя, радасці, плённай святарскай працы, людской зычлівасці, памяркоўных вернікаў. Няхай Хрыстус, якому Вы даверыліся, вядзе Вас самым прыгожым шляхам, Божая Маці апякуецца Вамі заўжды, а Святы Дух умацоўвае сваімі дарамі і дае сілы.
Вернікі з парафіі імя св. Станіслава Косткі з Ваўкавыска і пілігрымы
◊◊◊
Паважаны ксёндз Павел Астукевіч!
Віншуем Вас з 10-ці годдзем святарства і Імянінаў і сардэчна жадаем вам моцнага здароўя, Божага благаславення, душэўнага супакою, людской зычлівасці і шматлікіх Божых ласкаў. Няхай добры Бог, які заклікаў Вас быць святаром, падтрымлівае ў кожную хвіліну жыцця, Святы Дух асвятляе шлях, а Міласэрная Маці апякуецца Вамі.
Удзячныя парафіяне з Ваўкавыска
◊◊◊
Паважаны ксёндз Лешак Дамагала!
Сардэчна віншуем Вас з Імянінамі і шчыра жадаем Вам усіх Божых ласкаў на нялёгкім, але прыгожым шляху святара, няспыннай апекі Марыі Панны, дароў Святога Духа, здароўя на доўгія гады, душэўнага супакою, людской зычлівасці, супакою і штодзённай радасці.
Удзячныя парафіяне з Капцёўкі

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

white
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  257

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.