ГРОДНА
Нядзеля,
06 кастрычніка
2024 года
 

Што такое любоў?

Дзіцячы куточак

Маленькае птушаня, якое выляцела нядаўна з гнязда, з цікавасцю пазнавала навакольны свет. Яно было вельмі цікаўнае. Кожны вечар птушаня вярталася ў шпакоўню і распытвала маму пра тое, што бачыла і чула.
    Аднойчы маленькі шпачок спытаўся ў мамы:
    - Мама, а што такое - любоў? Я ўжо некалькі разоў пра яе чуў, але ніяк не магу яе ўбачыць. Дзе яна?
    - Яна - навокал, - адказала мама-шпачыха, - ты проста яшчэ не навучыўся яе распазнаваць.
    - А ты мяне навучыш?
    - Вядома, навучу, - усміхнулася мама. - Заўтра ўважліва запамінай усё, што ты ўбачыш. А ўвечары мне ты раскажаш. Паглядзім, ці не сустрэнеш ты любоў?
    - Але я яшчэ - малы і не магу далёка лятаць, - засмуціўся шпачок.
    - Каб заўважыць любоў, неабавязкова далёка лятаць. Яна - усюды, як паветра. Табе не прыдзецца, нават, пакідаць двор!
    На наступны дзень маленькі быў асабліва ўважлівы. Ён запамінаў усё, што бачыў, і з нецярпеннем чакаў вечара, каб расказаць пра гэта маме. Калі сонца стала хіліцца за вершаліны высокіх дрэў на суседнім двары, птушаня вярнулася дахаты.
    - Ну што, - спытала яго мама, - як прайшоў дзень?
    - Я быў вельмі ўважлівы, - адказаў шпачок, але нідзе не сустрэў любові. - Заўсёды. Таму што любоў ніколі не канчаецца!
- Можа, ты яе не разгледзеў? Раскажы, што ты бачыў?
    Маленькі шпак усеўся на галінцы і пачаў свой аповяд:
    - Я прачнуўся на досвітку. Ноч хутка адыходзіла, але было яшчэ холадна. Я пашкадаваў, што выпырхнуў са шпакоўні так рана, але тут сонейка дакранулася да мяне промнямі - і мне стала цёпла і радасна.
    - Гэта сонейка падарыла табе любоў, - растлумачыла мама. Штораніцы сонца прачынаецца, каб сагрэць зямлю любоўю. А што ты ўбачыў яшчэ?
    - Потым сонечны праменьчык абудзіў званочкі на паляне пад нашым дрэвам. Кветачкі расправілі зялёныя лісцікі і страсянулі ліловымі галоўкамі. Прыгожая мелодыя разлілася па ўсім двары. Я не мог зразумець слоў, але мне так спадабалася іх песенька, - ажывіўся шпачок, - што я стаў спяваць разам з імі! Нашу песню падхапілі іншыя птушкі і кветкі - і неўзабаве ўвесь двор прачнуўся! Было так цудоўна!
    - Гэта званочкі падзяліліся з усімі любоўю. А любоў заўсёды нясе радасць, - сказала мама.
    - А потым да званочкаў падляцела пчала, і яны пачаставалі яе сваім пылком.
    - З пылка атрымаецца мёд, - растлумачыла мама, - які потым будуць есці пчолы і людзі. І ўсё гэта дзякуючы любові! Таму што любоў заўсёды падзеліцца, яна - нясквапная.
    - Так, але пасля прыйшоў хлопчык і сарваў званочкі, - сказала птушаня і паглядзела на маму сумным поглядам.
    - І што ён з імі зрабіў?
    - Ён сарваў яшчэ іншыя кветкі і падарыў букецік маме, - працягвала птушаня.
    - І гэта таксама - любоў! - растлумачыла шпачыха. - Хлопчык хацеў парадаваць сваю маму.
    - А яна, і праўда, узрадавалася, яе сумныя вочы заблішчалі, і потым яна цэлы дзень была вясёлая і напявала песенькі.
    - Вось бачыш, - усміхнулася мама-шпачыха, - любоў заўсёды клапоціцца пра іншых!
    - А як жа званочкі? – пацікавіўся маленькі шпачок. - Я бачыў, што жанчына паставіла букет у вазу на стале, але там званочкі хутка завянуць?
    - Што ж, дзеля шчасця іншых любоў прыносіць сябе ў ахвяру і робіць гэта з радасцю. – Праўда, я бачыў у адкрытае акно, як званочкі працягвалі напяваць сваю дзіўную песню, а іх водар напаўняў пакой. Напэўна, яны былі шчаслівыя.
    - А яшчэ бачыў, як гэты ж хлопчык забраў малюнак у дзяўчынкі з суседняга двара. Яна прасіла яго вярнуць, а хлапчук уцякаў ад яе, смеючыся над ёй. Яны бегалі вакол старой грушы. А потым хлопчык аддаў малюнак дзяўчынцы, і яны ўдваіх аздаблялі малюначкі ў альтанцы.
    - І гэта - любоў, - усміхнулася мама. - Ён не жадаў зрабіць дзяўчынцы балюча, таму што любоў не бывае зласлівай. Проста хлопчык не ведаў, як па-іншаму прыцягнуць да сябе ўвагу.
    - А вечарам дахаты прыйшоў тата гэтага хлопчыка. Ён быў раззлаваны і штосьці крычаў на маму. А потым нават выкінуў у акно букет, падораны сынам.
    - А што - мама? - захвалявалася шпачыха.
    - А яна накарміла яго вячэрай і палажыла спаць. А калі той заснуў, жанчына выйшла ў двор, сабрала кветкі і зноў паставіла іх у вазу.
    - І гэта - любоў, мой даражэнькі. Любоў - цярплівая і яна ўмее прабачаць.
    - А ты мне будзеш яшчэ расказваць пра любоў? - спытала птушаня.
    - Абавязкова раскажу, - супакоіла яго мама. - Ты будзеш сустракацца з ёю кожны дзень!
    Тым часам сонца, афарбаваўшы неба ружовымі пералівамі, схавалася за гарызонтам.
    - А заўтра Сонейка зноў сагрэе нас любоўю? – спыталася птушаня. - Так будзе заўсёды?

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

green
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  87

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.